Вы тут

Зачыняецца сайт анлайн-жыровак


Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама ў аднабаковым парадку скасоўвае дагаворы з карыстальнікамі партала komplat.by


Справа ў тым, што ў кастрычніку сталічнае дзяржаўнае прадпрыемства перайшло на выкарыстанне адзінай агульнарэспубліканскай сістэмы разлікаў за жыллёва-камунальныя паслугі АІС «Разлік-ЖКП», уладальнікам і рэгулятарам якой з'яўляецца нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора АРІП». А сёння інтэграцыя сайта komplat.by з гэтай сістэмай не прадугледжваецца, у сувязі з чым цэнтр інфармацыйных тэхналогій інфармуе аб спыненні ў аднабаковым парадку раней заключаных з карыстальнікамі дагавораў.

У цэнтры паведамілі, што плаціць за карыстанне інфармацыйнай паслугай (komplat.by) у лістападзе-снежні мінчане не будуць. Па некарэктных налічэннях зробяць пераразлік, а сродкі вернуць. Падаваць звесткі па індывідуальных прыборах уліку вады можна праз смс-паведамленні або па тэлефоне разлікова-даведачнага цэнтра. Нагадаю, што сэрвіс раней даваў магчымасць жыхарам сталіцы ў рэжыме анлайн уводзіць паказанні індывідуальных прыбораў уліку вады, атрымліваць інфармацыю аб арганізацыях і часе іх работы, стане асабовага рахунку, актуальныя звесткі аб цэнах, тарыфах і льготах на камунальныя паслугі і іншыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».