Вы тут

У Беларусі ўстаноўлена забарона на вылаў ментуза


Забарона на лоўлю звычайнага ментуза ўведзена ў краіне з 25 снежня. Яна будзе дзейнічаць па 28 лютага.


Гэта драпежная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах, аддае перавагу рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. У снежні, пасля замярзання вадаёмаў, пачынаецца масавы рух ментуза на нераст. Для захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для аднаўлення рыбы ўстаноўлена забарона на яе лоўлю. Калі ў тэрміны забароны рыбалову на кручок патрапіць мянтуз, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе.

Загаловак у газеце: Мянтуз збіраецца нераставаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Якую літаратуру здаюць у букіністычныя крамы?

Калі звычайныя кнігарні працуюць па формуле «кніга — чалавек», то букіністычныя трымаюцца на прынцыпе «людзі — кнігі — людзі».

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.