Вы тут

Андрэй Кабякоў уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям Беларусі


У спісе ўзнагароджаных амаль 140 чалавек. Гэта сацыяльныя работнікі, урачы, выкладчыкі, работнікі прамысловасці, лясной галіны, аграрыі, будаўнікі, нафтавікі, прадстаўнікі падатковых органаў, дзяржаўныя служачыя, творчая інтэлігенцыя. Яны ўдастоены высокіх узнагарод за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм.


Сярод узнагароджаных значная частка медыцынскіх работнікаў. Андрэй Кабякоў адзначыў, што айчынная медыцына дасягнула добрых вынікаў. "Сусветная арганізацыя аховы здароўя канстатавала, што ахова здароўя Беларусі дасягнула Мэт тысячагоддзя ў галіне развіцця па такіх напрамках, як скарачэнне дзіцячай смяротнасці, паляпшэнне аховы мацярынства, барацьба з ВІЧ/СНІДам, малярыяй, туберкулёзам, - нагадаў прэм'ер-міністр. - У 2016 годзе СААЗ адзначыла Беларусь як першую і адзіную дзяржаву ў Еўропе, у якой поўнасцю ліквідавана праблема перадачы ВІЧ і іншых захворванняў ад маці да дзіцяці".

Высокія ўзнагароды атрымалі прадстаўнікі сферы культуры. Прэм'ер-міністр нагадаў, што ў гэтым годзе адбылося нямала важных для сферы культуры падзей: 2016 год быў аб'яўлены Годам культуры, у краіне прыняты першы ў свеце Кодэкс аб культуры і Дзяржаўная праграма "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады. Упершыню рэалізаваны сацыяльна значныя акцыі і культурныя мерапрыемствы, якія атрымалі шырокі рэзананс на міжнародным узроўні. Гэта і дабрачынны творчы марафон "Адраджэнне" да 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС, фінал якога адбыўся ў Ельску з удзелам кіраўніка дзяржавы, а таксама выстава "Іканапіс Беларусі XVII -XVIII стагоддзяў" у Ватыкане.

"Зроблены пэўныя крокі па стымуляванні творчай ініцыятывы работнікаў галіны, стварэнні дадатковых умоў для іх самарэалізацыі і прафесійнага росту", - сказаў Андрэй Кабякоў.

У ліку ўзнагароджаных вялікая група работнікаў Мінскага трактарнага завода. У 2016 годзе калектыў прадпрыемства адзначыў свой 70-гадовы юбілей, прэзентаваў найноўшую распрацоўку, якая адпавядае апошнім тэндэнцыям развіцця сусветнага трактарабудавання - адзін з магутных колавых трактароў у свеце "Беларус 4522".

Высокімі ўзнагародамі адзначана праца аграрыяў. "У цэлым у вытворчасці практычна ўсіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі дасягнуты добрыя вынікі. Закладзены ў засекі ўбраны ўраджай, забяспечана харчовая бяспека краіны", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Ён таксама адзначыў заслугі прадстаўнікоў лясной галіны. "Дзякуючы рупліваму гаспадаранню, метадычнай рабоце па аднаўленні лясных масіваў іх плошча з году ў год павялічваецца. Павышаецца якасць драўніны, ствараюцца новыя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы і мадэрнізуюцца дзеючыя", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр пажадаў усім узнагароджаным шчасця, здароўя, дабрабыту і поспехаў у рабоце. "Няхай надыходзячы год будзе добрым і шчодрым на здзяйсненне вашых жаданняў. Бо, як сказаў англійскі пісьменнік Эдвард Бульвер-Літан, "пазбавіць сэрца жаданняў - усё роўна, што пазбавіць зямлю атмасферы", - падагульніў Андрэй Кабякоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».