Вы тут

Ці паспелі вы падпісацца на «Звязду»?


Мой міленькі ў сераду

Абяцаў дастаць «Звязду»...

Да неба не дабраўся,

І... не падпісаўся!

Нехта, як сведчыць «зваротная сувязь», проста не паспеў, нехта — забыўся, нехта — не змог да 27 снежня. А потым як быццам падпіска скончылася...

Афіцыйна — і сапраўды. Але ж нашы дзелавыя партнёры-паштавікі, хочацца верыць, пойдуць насустрач, выпішуць «Звязду», што называецца, у парадку выключэння — і вам, і вашым блізкім у якасці добрага навагодняга падарунка. І тады...

Спраўдзяцца, магчыма, словы нашай шчырай прыхільніцы спадарыні Валянціны Гудачковай з Жыткавічаў:

Час маланкай... сапраўды

А «Звязда» —

люстэрачкам,

Бо яна і ў сто гадоў

Нібы піянерачка!

 

Каб жа Бог ёй дапамог

Словы продкаў несці!

Каб выходзіла «Звязда»

І гадоў праз 200!

Кароткае слоўца «каб...»

 

Тое, што залежыць ад нас, мы, звяздоўцы, робім. Тое, што залежыць ад чытачоў, могуць зрабіць толькі яны. Ці не так?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».