Вы тут

Падтрымка бізнесу: словам і справай


Грамадскае аб'яднанне «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў» Віцебскай вобласці больш за 20 гадоў паспяхова спрыяе станаўленню, развіццю бізнесу. Асацыяцыя аб'ядноўвае больш за 180 уладальнікаў, кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны ажыццяўляюць бізнес у розных сферах. Працуюць у большасці раёнаў Віцебшчыны і 4 гарадах.


Саюз вопытных і маладых

Сярод іх шмат дзелавых людзей, якіх ведаюць далёка за межамі Беларусі. Напрыклад, Савет асацыяцыі ўзначальвае Мікалай Сілінаў, генеральны дырэктар фірмы «Альянспласт», якая вырабляе пластыкавую тару. І ў ёй працуюць каля 500 чалавек.

Член грамадскага аб'яднання і сенатар, кіраўнік абутковага холдынга «Марко» Мікалай Мартынаў — у топавым спісе самых паспяховых прадпрымальнікаў Беларусі і краін былога СССР.

Член Савета асацыяцыі і ганаровы старшыня аб'яднання Андрэй Сідараў узначальвае фірму «Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад'ёмнікі». Механізмы для пад'ёму паспяхова экспартуюцца і выкарыстоўваюцца ў розных сферах. А фірма «Вітбудтэхмаш» стала пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў намінацыі «Інавацыйна актыўны бізнес».

У асацыяцыі і Марына Варахобка, член Беларускага саюза дызайнераў. Яна кіруе студыяй па распрацоўцы эксклюзіўнага дызайну. Марына добра вядомая ў дзелавых колах. Гэтая бізнесвумен — лаўрэат і пераможца шматлікіх конкурсаў, хоць у бізнесе нядаўна: усяго толькі 5 гадоў.

Таксама прадстаўнік маладога пакалення прадпрымальнікаў — Сяргей Антоненка. У конкурсе «Прадпрымальнік года» за 2015 год у намінацыі «Паспяховы старт» яго фірма «Хэпі Стаіл» была ў ліку пераможцаў. Вельмі папулярныя яго 12 цырульняў і кавярняў (у Віцебску, Наваполацку і Бабруйску).

Дэвіз Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў — «У адзінстве наша сіла!». Членства ў ёй — магчымасць развівацца на экспертнай пляцоўцы, быць часткай «калектыўнага голасу» падчас стасункаў з органамі ўлады. Члены асацыяцыі ў складзе грамадска-кансультацыйных саветаў і саветаў па развіцці прадпрымальніцтва ўсіх узроўняў. Сярод прадстаўнікоў асацыяцыі ёсць і дэпутаты.

Узаемавыручка — адзін з прынцыпаў членаў асацыяцыі. У пачаткоўцаў у бізнесе ёсць унікальная магчымасць атрымаць дзелавыя парады ад прадпрымальнікаў першай велічыні, знайсці сур'ёзных партнёраў.

Для дзелавых жанчын

У Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці ёсць «Клуб дзелавых жанчын».

Сёлета сціпла адсвяткавалі юбілей. Клуб быў арганізаваны ў 2001 годзе жанчынамі, членамі грамадскага аб'яднання. Членства добраахвотнае. Сярод галоўных задач — павышэнне практычных навыкаў вядзення бізнесу, абмен вопытам і абмеркаванне рэальных сітуацый, выпрацоўка прапаноў і рэкамендацый па змяненні заканадаўства для паляпшэння ўмоў развіцця прадпрымальніцтва.

Клуб працуе па прынцыпе ўзаемнай падтрымкі і ўзаемадапамогі. Аказваецца садзейнічанне павышэнню эканамічнай самастойнасці жанчын праз развіццё прадпрымальніцтва. На сустрэчах клуба абмяркоўваюцца любыя праблемы, цікавыя для жанчын.

Кіруе клубам Ніна Георгіеўна Лук'янава, адзін са стваральнікаў асацыяцыі.

Эксперты робяць прапановы

Клуб маладых прадпрымальнікаў створаны ў 2011 годзе. Ён аб'ядноўвае членаў асацыяцыі ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць вопыт работы ў бізнесе не больш за 5 гадоў. Асноўная мэта гэтага клуба — узмацненне ўзаемадзеяння яго членаў у развіцці ўласнай справы шляхам кансалідацыі ведаў, абмену вопытам, інфармацыяй па актуальных пытаннях развіцця прадпрымальніцтва. Праводзяцца семінары, трэнінгі і сустрэчы з вопытнымі і паспяховымі прадпрымальнікамі. Сустрэчы адбываюцца не радзей чым адзін раз у месяц.

Кіраўнік клуба — Наталля Кісялёва.

А яшчэ пры асацыяцыі сфарміравана група экспертаў і кансультантаў. Яны шмат робяць для ўдасканалення заканадаўства. Уносяць розныя прапановы, накіраваныя на лібералізацыю заканадаўства і паляпшэнне бізнес-сферы.

У асацыяцыі рады супрацоўніцтву

Ёсць мудрае выказванне: «Калі хочаш накарміць чалавека, не давай яму рыбу. Дай яму вуду і навучы рыбачыць». У Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці падкажуць, як распачаць, і ведаюць, як зрабіць бізнес паспяховым.

Гэта грамадскае аб'яднанне нядаўна атрымала прэстыжны грант. Запланавалі «круглыя сталы», сустрэчы з экспертамі. Маюць намер ажыццявіць маніторынг стану бізнесу з канкрэтнымі прапановамі паляпшэння сітуацыі...

Нягледзячы на тое, што асацыяцыя знаходзіцца ў Віцебску, яна гатова да партнёрскіх стасункаў з прадпрымальніцкімі структурамі па ўсёй Беларусі. Калі будуць сумесныя інтарэсы, у асацыяцыі спадзяюцца на плённае супрацоўніцтва.

Адрас асацыяцыі:

вул. Калініна, д. 14-А, 2-і паверх, к. 2В,
Віцебск, Беларусь, 210015.

E-maіl: vіtebsk-anp@tut.by,
            vі
tebsk.anp@gmaіl.com

Тэлефон/Факс: (+375212) 35-09-04,

мабільны тэлефон: (+37529) 812-24-27

Прадпрымальнік, думай, рабі, развівайся, у нашым адзінстве — сіла!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Публікацыя падрыхтавана пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнароднаму развіцці (USAID). Адказнасць за выкладзеныя ў публікацыі факты і меркаванні цалкам нясе ГА «Асацыяцыя наймальнікаў і прадпрымальнікаў».

УНП 300249087

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.