Вы тут

Рэстараны ўвядуць дрэс-код


Затое касу адключаць пасля разліку з апошнім пакупніком

Пра такую магчымасць заявіла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Наркевіч.


— Думаю, што культуру паводзін у рэстаранах, кавярнях таксама трэба паступова развіваць. Ці павінен сабе дазваляць чалавек у сланцах і шортах зайсці ў рэстаран, дзе наведвальнікі ў адзенні для вячэрніх мерапрыемстваў? Напэўна, гэта таксама не вельмі добра. Права вызначаць дрэс-код для наведвальнікаў аб'ектам грамадскага харчавання плануецца прадаставіць упершыню. Пры гэтым рэстаран павінен будзе загадзя праінфармаваць наведвальніка пра дрэс-код, — сказала Ірына Наркевіч падчас круглага стала ў БЕЛТА, прысвечанага сферы грамадскага харчавання ў краіне.

Яшчэ адна навацыя — прадастаўленне права спынення работы касавага абсталявання ў аб'екце грамадскага харчавання пасля заканчэння разлікаў з апошнім пакупніком. Такая сусветная практыка, заўважыла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Зараз у нас устанаўліваецца канкрэтны час, напрыклад, 23.00. Але калі наведвальнік вырашыў заказаць гарбату ў 22.50? Яму неабходна разлічыцца роўна да 23.00, ці суб'ект гаспадарання можа атрымаць штраф за парушэнне касавай дысцыпліны. Падобная практыка можа выклікаць незадаволенасць спажыўца».

Працяг тэмы — у адным з наступных нумароў «Звязды»

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».