Вы тут

У доме па вуліцы Алтайскай ад гірлянды на ёлцы здарыўся пажар


Ранкам усхваляваныя суседзі паведамілі сталічным ратавальнікам пра моцнае задымленне ў пад'ездзе іх жылога дома па вуліцы Алтайскай.


Работнікі МНС, якія аператыўна прыбылі на месца выкліку, устанавілі, што ў пакоі аднапакаёвай кватэры, размешчанай на першым паверсе дзевяціпавярховіка, адбылося загаранне маёмасці на плошчы тры квадратныя метры. У жыллі знаходзіліся двое дзяцей 2013 і 2015 гадоў нараджэння і іх маці 1990 года нараджэння, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Па словах жанчыны, калі яна зайшла ў пакой, гарэла ёлка. Жанчына самастойна спрабавала ліквідаваць загаранне, але не змагла, пасля чаго разам з дзецьмі пакінула кватэру. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Мяркуецца, што ён узнік з-за кароткага замыкання ёлачнай гірлянды.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пажар ад гірлянды на ёлцы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.