Гэта структурнае падраздзяленне прадпрыемства «Брэсцкі смеццеперапрацоўчы завод», узведзенае камунальнікамі на месцы былой цяпліцы па вуліцы Ковельскай.
Новы прытулак складаецца з двух памяшканняў. У першым размешчаны 128 вальераў, дзе адначасова могуць знаходзіцца да 200 сабак. Кашэчыя «нумары» ўяўляюць сабой стэлажы з клеткамі, якія гатовы прыняць таксама да двух соцень вусатых насельнікаў.
На ўчастку па адлове і ўтрыманні бяздомных жывёл, так афіцыйна называецца прытулак, ёсць блок з дапаможных памяшканняў. У ім абсталяваны кабінет ветурача з аперацыйнай, памяшканне для прыгатавання ежы і захавання прадуктаў кармлення. Заключаны дагаворы на пастаўку прадукцыі з шэрагам прадпрыемстваў горада.
Каты і сабакі, якіх зловяць у горадзе, два тыдні будуць праходзіць абследаванне на прадмет захворванняў, а таксама працэдуру стэрылізацыі. Потым іх перавядуць у прытулак, дзе яны будуць чакаць сваіх новых гаспадароў.
Камунальнікі ўжо звярнуліся да гараджан з заклікам праявіць міласэрнасць і паўдзельнічаць як у доглядзе жывёл, так і ў фінансаванні новага праекта. Для тых, хто захоча дапамагчы братам меншым грашыма, на ўваходзе ўстаноўлена скульптура-скарбонка. Напярэдадні адкрыцця прытулак наведаў мэр Брэста Аляксандр Рагачук. Ён выказаў упэўненасць, што брастаўчане не пакінуць без увагі насельнікаў прытулку для бяздомных жывёл.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.