Вы тут

Жыллёвы квадрат «прывяжуць» да заробкаў


Да 2020 года плануецца павялічыць долю выкарыстання айчынных сыравіны і матэрыялаў у будаўніцтве да 85%.


Гэта прадугледжана Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, якая зацверджана адпаведным указам кіраўніка дзяржавы, што апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце гаворыцца, што рэалізацыя мер, прадугледжаных праграмай, дазволіць стрымліваць кошт квадратнага метра жылля, які ў 2020 годзе будзе адпавядаць сярэдняй заработнай плаце па краіне і стане ключавым паказчыкам росту эфектыўнасці работы будаўнічага комплексу. У 2018 годзе плануецца стварыць адзіную сістэму экспертных органаў па правядзенні дзяржаўнай экспертызы будаўнічых праектаў на аб'яднанай метадалагічнай аснове па прынцыпе «адно акно».

З улікам устойлівай тэндэнцыі росту цікавасці грамадзян да пражывання ў індывідуальных жылых дамах аб'ёмы будаўніцтва такога жылля будуць павялічаны, а яго доля будзе даведзена да 40% да 2020 года ў агульным аб'ёме ўводзімага жылля. Фінансавыя сродкі, якія грамадзяне будуць выкарыстоўваць на набыццё і будаўніцтва жылля, плануецца вызваліць ад дэкларавання і падатковых прэтэнзій.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.