Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка: Акцыя «Нашы дзеці» - гэта марафон добрых спраў


Рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ператварылася ва ўсебеларускі навагодні марафон добрых спраў. Такім меркаваннем падзяліўся з журналістамі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА пасля наведвання ў Віцебскай вобласці Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.


Ён адзначыў, што ў апошні час штогод напярэдадні Новага года прыязджае да дзяцей у Бягомль. «Мне прыемна сюды прыязджаць. Добра, што гэтая традыцыя ў нас захоўваецца ўжо некалькі гадоў. Новы год — гэта цудоўнае свята, якога чакаюць і дарослыя, і дзеці. Вы добра падрыхтаваліся — ёлка выдатная, касцюмы яркія, — пахваліў дзяцей старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Жадаю, каб у наступным годзе ў вас усё было добра, каб не хварэлі, каб побач былі верныя сябры, а па жыцці сустракалася шмат добрых людзей».

Уладзімір Андрэйчанка асабліва падзякаваў педагогам за дабрыню сэрцаў і цярпенне, за любоў і ласку, якую супрацоўнікі школы-інтэрната дораць дзецям. Спікер уручыў дзецям куфэркі з прысмакамі і перадаў сертыфікат на трэнажоры. Цяпер спартыўная зала школы-інтэрната будзе цалкам укамплектавана. Падарункі ўстанове і яе выхаванцам таксама ўручылі старшыня Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук, прадстаўнікі Беларусбанка і іншых шэфскіх арганізацый. Сярод падарункаў — тэлевізар, фотаапарат, відэакамера...

У Бягомльскай школе-інтэрнаце выхоўваецца 105 дзяцей з асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Дзеці падрыхтавалі для гасцей навагодні спектакль і ўручылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Эстафета дабрыні

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.