Вы тут

Ігар Карпенка: Акцыя «Нашы дзеці» дорыць дзецям часцінку любові


Міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА наведаў выхаванцаў Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы закрытага тыпу ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У якасці падарункаў ад Міністэрства адукацыі ён прывёз два камплекты тэнісных сталоў і прысмакі. У спецшколе на перавыхаванні знаходзяцца падлеткі ад 11 да 15 гадоў: на дадзены момант гэта 58 хлопцаў і дзяўчат. Частка з іх, хто «падцягнуў» вучобу і не мае заўваг, знаходзяцца дома на канікулах.


Ігар Карпенка павіншаваў дзяцей з надыходзячым Новым годам і Калядамі. Пажадаў ім моцнага здароўя, поспехаў у творчасці і вучобе, а таксама выказаў надзею, што яны вырастуць дастойнымі грамадзянамі. «Вы сюды былі накіраваны для перавыхавання і рэабілітацыі. Мне вельмі хочацца, каб вы разумелі тую меру адказнасці, якую на вас усклалі, каб выправілі свой шлях, добра вучыліся і выйшлі ў самастойнае жыццё сапраўднымі прафесіяналамі, стварылі сем'і, дастойна жылі і працавалі ў нашай незалежнай Беларусі», — сказаў міністр.

Кажучы пра акцыю «Нашы дзеці», міністр адзначыў: «Гэта выдатная ідэя, выдатнае мерапрыемства, якое праходзіць па краіне. Я як міністр удзячны ўсім тым дарослым, якія адгукаюцца на заклік стварыць святочны настрой для дзетак напярэдадні Новага года. Перакананы, што сумеснымі намаганнямі ўсіх дарослых — не толькі педагогаў, але і грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў, прадпрыемстваў, прадстаўнікоў бізнесу — мы зможам падарыць ім часцінку сваёй любові».

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падарыць часцінку любові

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.