Вы тут

Самыя цікавыя фотарэпартажы «Звязды» за 2016 год


Разам з сыходзячым годам прыйшоў час падводзіць вынікі і на сайце «Звязды». Топ самых рэзанансных матэрыялаў ужо быў прадстаўлены вашай увазе. Прапануем узгадаць самыя папулярныя фотарэпартажы і яшчэ раз захапіцца імі.


Анатоль Кляшчук не стамляецца радаваць нас сваімі фотазамалёўкамі. Ён заўсёды ўмее "злавіць кадр", перадаць праз здымкі ўсё хараство захаваных момантаў. Паглядзіце на яго фотагісторыі...

Зімовая вясёлка ў Мінску

Зімовая вясёлка 3 студзеня ў Мінску. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Саракі на Мёршчыне

Напярэдадні Саракоў каля балотнага масіва Ельня. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Восеньскія імпрэсіі Браслаўшчыны

Восеньскія пейзажы Браслаўскага краю. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Цікавых фотазамалёвак мы публікавалі ў 2016-м на сайце шмат. І таму выбар быў нялёгкі, бо наш фотакарэспандэнт Анатоль Кляшчук чалавек рознабаковы: і людзей, і іх паўсядзённае жыццё любіць адлюстроўваць не менш за прыроду. Але ахвотней за ўсіх (і нездарма!) праглядаліся тры рэпартажы:

Як бусел Фомка з ксяндзом пасябраваў

Абавязкі апекуна над буслом узяў на сябе пробашч касцёла Святога Юзафа Юрый Ноцунь. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Як жыве пчаляр і сырароб з Гаці

На падворку Сяргея і Тамары Брэкманаў у вёсцы Гаць. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Паляўнічае шчасце

Паляванне каля вёскі Іст Мёрскага раёна. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Мы наўмысна не сталі складаць рэйтынг самых важных падзей адыходзячага года: у кожнага ён будзе свой. І таму прапануем вам згадаць найбольш маляўнічыя з іх. Гэта Дзень беларускага пісьменства, які прайшоў у Рагачове, пілігрымка з Мінска ў Будслаў і, канешне ж, школьныя выпускныя балі. Нават нягледзячы на тое, што гэтыя падзеі адбываюцца штогод, кожны раз ёсць у іх свая "разыначка".

Як прайшоў Дзень беларускага пісьменства ў Рагачове

Адзін са стэндаў Дня беларускага пісьменства. Фота Ніны ШЧАРБАЧЭВІЧ

Карэспандэнт "Звязды" здзейсніў пілігрымку з Мінска ў Будслаў

Адпачынак падчас пілігрымкі ў Будслаў. Фота Надзеі БУЖАН

У Беларусі прайшлі школьныя выпускныя балі

Фотакарэспандэнт газеты "Звязда" наведаў 30-ю мінскую школу, а таксама Палац Рэспублікі і Палац Прафсаюзаў, у якіх праходзілі балі ліцэя №1 і 50-й гімназіі сталіцы. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Беларусь вельмі багатая на аўтэнтыку. Народныя абрады, звычаі, святы і традыцыі адрозніваюцца часам не толькі ў межах краіны, але часам нават у адным раёне! Апісаць усе іх немагчыма нават за пяць год. Але Анатоль Кляшчук пастараўся данесці да чытачоў "Звязды" усё хараство і каларыт народных святаў, абрадаў і традыцый. А мы спынілі свой выбар на наступных:

Вадохрышча ў Беларусі

У ноч з 18 на 19 студзеня ў купелі царквы Усіх Святых ў Мінску адбылося акунанне ў вадохрышчанскую ваду ў гонар свята Богаяўлення. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Юр'е ў Лутках

На праваслаўнага Георгія Пераможцу, які прыпадае на шостага мая, ў вёсцы Луткі, на самым памежжы Брэсцкай і Гомельскай абласцей, праводзіцца земляробчы абрад, які на Палессі называюць юраўскім. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Купалле на Менцы

На тэрыторыі Дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту, які месціцца ў заходніх ваколіцах Мінска на рацэ Менцы, на пярэдадні праваслаўнага свята Івана Хрысціцеля адбыўся традыцыйны летні абрад "Купалле". Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Не адзін год фотакарэспандэнты "Звязды" назіраюць праз аб'ектывы за працай беларускіх рамёснікаў. Ці бачылі вы, як працуюць разьбяры або як выдзімаюць шкляныя фігурныя вырабы? А ці назіралі вы, як плятуць з лазы кошыкі? Дзякуючы нам у вас ёсць магчымасць на свае вочы ўбачыць такі складаны, але разам з тым і цікавы вытворчы працэс...

Усім лыжкам лыжка

Бярэзінскія майстры вырашылі здзівіць свет самай вялікай драўлянай лыжкай. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Як у Беларусі робяць фарфор

На парцалянавым заводзе у Добрушы. Фота Надзеі БУЖАН

Бацькава навука

Майстар па пляценні з лазы Аляксей Меснік перадае майстэрства сыну. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

У грамадстве існуюць тэмы, якія прынята лішні раз не згадваць у сяброўскіх гутарках. Іншая справа, наколькі гэта аргументавана, аднак... Нашы журналісты і фотакарэспандэнты дапамагаюць зазірнуць за гэтую "заслону няўвагі", паказваючы тое, пра што большасць людзей проста не задумваецца. Прапануем вам згадаць...

Гісторыю сапраўднага мужчынскага сяброўства

Ігар Буцер даглядае паралізаванага сябра Сяргея Поляка. Фота Надзеі БУЖАН

"Тэатр выратоўвае маральна". Рэпартаж з папраўчай калоніі

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на рэпетыцыі тэатральнай студыі, якая дзейнічае ў гомельскай папраўчай калоніі №4. Фота Надзеі БУЖАН

Адзін дзень з брыгадай хуткай дапамогі

Карэспандэнты «Звязды» даведаліся пра асаблівасці работы супрацоўнікаў хуткай медыцынскай дапамогі. Фота Надзеі БУЖАН

"Наша служба и опасна и трудна, И на первый взгляд, как будто не видна". Песня Вадзіма Мулермана актуальная і дагэтуль для мноства прафесій. У іх ліку - вайскоўцы, міліцыянеры, лётчыкі, ратаўнікі... Адным словам тыя, хто жыве па статуце. Зрэшты, паназіраць за іх службай можна і з дапамогай нашых фотарэпартажаў - месцамі кранальных, месцамі ўважлівых...

Беларускія лётчыкі ўпершыню пасадзілі Су-25 на аўтатрассу ноччу

Падчас адпрацоўкі сцэнарыя пасадкі штурмавіка Су-25 на аэрадромны ўчастак трасы Мінск — Магілёў непадалёк ад Чэрвеня. Фота Надзеі БУЖАН

Маці, дзяўчына і Айчына

Маці і дзяўчына адпраўляюць хлопца ў войска. Фота Надзеі БУЖАН

Сталічныя ратаўнікі зладзілі грандыёзнае шоў

Маштабная праграма, арганізаваная Мінскім гарадскім упраўленнем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях каля Палаца дзяцей і моладзі. Фота Надзеі БУЖАН

На жаль, не толькі радасныя падзеі траплялі сёлета ў аб'ектывы нашых фотакарэспандэнтаў. Але, як кажуць французы, сэ ля ві. Ураганы, якія ўлетку накрылі краіну, а таксама жалоба па ахвярах катастрофы Ту-154 над Чорным морам - вачамі Анатоля Клешчука.

Пасля ўрагану

Наступствы чэрвеньскага ўрагана, які пранёсся над Уздзенскім раёнам. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Ад разбуральнага ветру трагічна пацярпеў Лошыцкі парк

У выніку ўрагана, які ў ліпені пранёсся над Мінскам, у старэйшым парку сталіцы на беразе рэк Свіслачы і Лошыцы былі паваленыя больш за трыста дрэў розных узростаў. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Да Пасольства Расіі ў Мінску бесперапынным патокам ідуць людзі

Катастрофа Ту-154 над Чорным морам не пакінула нікога раўнадушным ў нашай краіне. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Але давайце адыдзем ад негатыўных падзей. І згадаем маштабныя дзеянні адыходзячага года. Напрыклад, на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню быў пастаўлены знакаміты аднаактавы балет чэшскага харэографа-філосафа Іржы Кіліяна «Маленькая смерць». Пад Барысавам гісторыкі рэканструявалі бітву 1812 года. І, канешне, як жа абысціся без шыкоўнага мотапараду, прысвечанага закрыццю сезона, у якім удзельнічаў нават Прэзідэнт?

Гучная прэм'ера "Маленькай смерці"

На сцэне Вялікага тэатра оперы і балета 1-2 сакавіка ўпершыню быў пастаўлены знакаміты аднаактавы балет чэшскага харэографа-філосафа Іржы Кіліяна «Маленькая смерць». Фота Марыі ВОЙЦІК

Фотарэпартаж: як пад Барысавам правялі рэканструкцыю бітваў 1812 года

Падчас фестываля «Бярэзіна 2016», які прайшоў у Барысаўскім раёне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брылёўскае поле». Фота Надзеі БУЖАН

Як у Мінску праходзіла закрыццё мотасезона

У парадзе, прысвечаным закрыцця мотасезона-2016, удзельнічалі больш за 3 тыс. байкераў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?