Вы тут

У Чачэрску адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу


На Гомельшчыне больш чым 80% дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, цяпер пражываюць у сем'ях. Гэту лічбу назваў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, які ўдзельнічаў у цырымоніі адкрыцця дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Чачэрску:


— Дарослым неабходна зрабіць усё, каб дзеці, пакінутыя без апекі, не адчувалі сябе чужымі ў гэтым свеце. Комплекс мер, якія рэалізаваны дзяржавай за апошні час, дазволіў значна палепшыць становішча такіх дзяцей. Будучыня дзяржавы залежыць ад таго, хто прыйдзе на змену цяперашняму пакаленню. Таму вельмі важна, каб кожнае дзіця, пазбаўленае з нейкіх прычын бацькоўскай увагі, атрымала магчымасць жыць і выхоўвацца ў доме, дзе ёсць сямейнае цяпло.

У новым дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Чачэрску цяпер жыве сямейная пара выхавальнікаў Марына і Мікалай Дамасканавы з шасцю прыёмнымі дзецьмі. Малодшаму — пяць гадоў, старэйшаму — 16. На будаўніцтва і ўладкаванне дома агульнай плошчай амаль 200 кв.м выкарыстана больш чым 300 тысяч рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Чужых дзетак не бывае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».