Вы тут

Даведку для жыллёвай субсідыі дадуць бясплатна


Цяпер за звесткі аб наяўнасці жылых памяшканняў у заяўніка і членаў яго сям'і за шэсць каляндарных месяцаў, што папярэднічаюць месяцу звароту для налічэння безнаяўнай жыллёвай субсідыі па заяўным прынцыпе, грошы браць не будуць.


Аб гэтым рашэнні ўрада паведамляюць у прэс-службе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У міністэрстве нагадалі, што ў мэтах прыняцця рашэння аб налічэнні грамадзяніну жыллёвай субсідыі па заяўным прынцыпе службай субсідзіравання запытваюцца ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці звесткі аб жылых памяшканнях, якія належаць заяўніку і членам яго сям'і.

Кожная такая паперка каштуе грошай. І плаціць іх трэба было незалежна ад таго, дадуць чалавеку гэту субсідыю ці не. Цяпер менавіта за такія даведкі прэтэндэнты на субсідыю грошы плаціць не будуць.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Даведку дадуць бясплатна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».