Вы тут

Як пазбегнуць атручэння?


Харчовыя атручэнні звязаны з ужываннем прадуктаў, а распазнаць іх няцяжка — развіваюцца дыярэя, млосць, часам ваніты і боль у жываце.


Самай частай прычынай атручэнняў з'яўляецца таксін, які выпрацоўвае стафілакок. Калі гэта нядобрая бактэрыя трапляе ў выпечку з крэмам, стравы з маянэзам, салаты з бульбай, курыцай, яйкамі, рыбай, то пачынае хутка размнажацца і выдзяляць яд. Таму падобныя харчовыя атручэнні часта ўзнікаюць у выглядзе ўспышак. Заражэнне звычайна адбываецца праз рукі работніка грамадскага харчавання.

Што рабіць?

Сімптомы атручэння звычайна праходзяць праз некалькі гадзін. На працягу 12 гадзін пасля спынення ванітаў і дыярэі дазваляецца піць толькі ваду. У наступныя 24 гадзіны можна ўжываць мяккія стравы. Калі атруцілася дзіця, пажылы або той, у каго ёсць нейкія хранічныя захворванні, трэба паказацца ўрачу.

Найлепшы метад прафілактыкі — пазбягаць сапсаванай ежы. Мяса і наогул гатаваную ежу трэба захоўваць у халадзільніку. Сырая ежа не павінна кантактаваць з гатаванай. Садавіну і агародніну перад ужываннем трэба абавязкова старанна мыць.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Злая бактэрыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?