Вы тут

Рэзідэнтам СЭЗ вернуць большую частку страт ад адмены мытных ільгот


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае кампенсацыйныя меры ў сувязі з адменай з 1 студзеня 2017 года існуючых мытных ільгот для рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон.


Гэтыя меры дадуць магчымасць часткова пакрыць ім дадатковыя выдаткі і захаваць канкурэнтаздольнасць выпускаемай прадукцыі на знешнім і ўнутраным рынках.

У прыватнасці, указ устанаўлівае адзіны тэрмін заканчэння дзейнасці беларускіх свабодных эканамічных зон — 31 снежня 2049 года. Гэтая ўмова з'яўляецца важным фактарам для захавання канкурэнтаздольнасці і інвестыцыйнай прывабнасці СЭЗ, якія функцыянуюць на тэрыторыі краіны.

У адпаведнасці з дакументам пашыраюцца межы свабодных эканамічных зон «Брэст», «Гроднаінвест» і «Віцебск». Межы гэтых зон прапануецца змяніць наступным чынам. У СЭЗ «Віцебск» уключыць участак плошчай 231 га для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна». У СЭЗ «Брэст» уключыць восем участкаў агульнай плошчай 3328,7 га, у тым ліку зямельны ўчастак у Брэсце, які прымыкае да мяжы Еўрапейскага саюза і мае ў сваім складзе аўтамабільныя памежныя пераходы «Казловічы» і «Варшаўскі мост», чыгуначны пагранпераход «Брэст», пяць зямельных участкаў у Кобрыне і Кобрынскім раёне плошчай 393,3 га, а таксама зямельныя ўчасткі Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній і ААТ «Кузлітмаш» у Пінску. У СЭЗ «Гроднаінвест» уключыць участак плошчай 455 га, на якім будуць створаныя вытворча-сэрвісныя прадпрыемствы і транспартна-лагістычныя цэнтры.

Указ таксама прадугледжвае карэкціроўку аб'ёму інвестыцый з 1 млн еўра да 500 тысяч еўра. Зніжэнне інвестыцыйнага парога да 500 тысяч еўра пры ўмове інвеставання на працягу трох гадоў з дня заключэння дагавора аб умовах дзейнасці ў свабодных эканамічных зонах дазволіць павялічыць колькасць рэзідэнтаў, уключыць у абарот маёмасць, стварыць новыя працоўныя месцы.

У адпаведнасці з указам рэзідэнты СЭЗ вызваляюцца ад ПДВ, які спаганяецца пры закрыцці мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны шляхам змяшчэння вырабленых тавараў пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання.

Акрамя таго, уладальнікі свабодных мытных складоў вызваляюцца па 31 снежня 2019 года ад ПДВ, які спаганяецца пры выпуску тавараў для ўнутранага спажывання пасля мытнай працэдуры мытнага склада.

Загаловак у газеце: Дзеля развіцця СЭЗ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.