Вы тут

Як паводзіць сябе сваякам чалавека з псіхічным захворваннем


Эмоцыі чалавека з псіхічным захворваннем адрозніваюцца ад таго, што перажывае здаровы. Гэта першае, што трэба разумець.


У тых установах, дзе знаходзіцца на ўліку хворы, абавязкова ёсць і кансультацыі ці нават спецыяльныя адукацыйныя праграмы для сваякоў. Так можна падрабязней даведацца аб тым, што адбываецца пры дадзеным захворванні, як вы можаце дапамагчы.

— Калі хочаце хоць неяк зразумець, наколькі зніжаны эмоцыі ў псіхічнахворага, прыгадайце сябе ў самыя цяжкія хвіліны тугі і смутку, калі ёсць толькі адно жаданне — схавацца ад рэальнага жыцця, забіцца ў кут, — расказвае псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Наталля СТАТКЕВІЧ. — Бо размова ідзе пра нейкі свой свет, заглыбленне ў сябе, згасанне прывязанасці і любові нават да самых дарагіх людзей. Гэта не ангіна і не галаўны боль. Псіхічнае захворванне — працяглы шлях, які неабходна прайсці разам, прымяняючы медыкаментознае і псіхатэрапеўтычнае лячэнне. Але гэтае лячэнне не прынясе карысці і рэмісіі без падтрымкі блізкіх, без правільных стасункаў з хворым.

Галоўнае — гэта павага і стаўленне як да здаровага. Будзьце спакойнымі, паслядоўнымі і адкрытымі. Стрымлівайце эмоцыі, не даказвайце што-небудзь у крытычны момант. Не абражайце, не гаварыце крыўднае, каб не абудзіць страх, боязь зрабіць што-небудзь не так і забіць давер. Захоўвайце пазітыўны настрой нават пры няўдачах. Заўважайце нават самыя малыя станоўчыя зрухі. Рабіце акцэнт толькі на станоўчым: хворы і без таго пакутуе. Рабіце канкрэтныя заўвагі ў канкрэтны момант. Не патрабуйце больш, чым можа хворы. Стаўце толькі блізкія мэты. Плануйце разам дзень, уцягвайце ў справы. Хвораму часам нашмат прасцей падтрымліваць стасункі віртуальна, пісаць, а не гаварыць. Таму не трэба адрываць яго ад камп'ютара.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Няпростая задача для сваякоў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.