26 Верасень, серада

Вы тут

LTE з'явіцца ва ўсіх абласных цэнтрах


Першымі сярод жыхароў гэтых населеных пунктаў адчуць перавагі высокахуткаснага мабільнага інтэрнэту ўжо змаглі абаненты МТС. Хутка паслуга стане даступнай больш як для трыццаці гарадоў. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар кампаніі beCloud Сяргей ПАБЛАГУЕЎ. У перспектыве 4G-сувязь з'явіцца ва ўсіх раённых цэнтрах краіны. Прадстаўнікі beCloud абяцаюць, што па якасці і хуткасці сувязь у рэгіёнах не будзе саступаць сталіцы, дзе тэхналогія LTE Advanced з'явілася яшчэ год таму.


Такім чынам, сувязь чацвёртага пакалення з пачатку года стала даступнай 5,5 мільёна беларусаў — гэта 75 працэнтаў гарадскога насельніцтва краіны.

— Менш чым за год мы пабудавалі сетку, якая дасць магчымасць карыстацца тэхналогіяй LTE Advanced ва ўсіх рэгіёнах краіны, — сказаў Сяргей Паблагуеў. — Штотыдзень фіксуецца рост цікавасці карыстальнікаў да хуткасцяў сувязі чацвёртага пакалення. Колькасць абанентаў мабільных аператараў павялічваецца, адпаведна, расце нагрузка на сетку. Менавіта таму beCloud палепшыў прапускную здольнасць LTE-сеткі ў сталіцы на 40 працэнтаў. Акрамя таго, праведзена работа па ўдасканаленні пакрыцця ў шэрагу праблемных месцаў.

Пра тое, што высокахуткасны інтэрнэт запатрабаваны жыхарамі краіны, сведчаць словы генеральнага дырэктара мабільнага аператара МТС Уладзіміра КАРПОВІЧА. Паводле яго звестак, у лістападзе 2016-га аб'ём трафіку, спажытага карыстальнікамі LTE, перавысіў аналагічны паказчык па 3G на 50 працэнтаў. Пры гэтым сувяззю чацвёртага пакалення карыстаецца 170 тысяч жыхароў Мінска — гэта 26 працэнтаў сталічных абанентаў. З моманту запуску LTE-сеткі ў снежні 2015-га доля смартфонаў з падтрымкай гэтай тэхналогіі вырасла больш чым удвая.

Сёлета Беларусь заняла 31-е месца сярод 175 краін свету па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Па гэтым паказчыку сярод краін былога СССР мы саступаем толькі Эстоніі. Ужо ў 2017 годзе beCloud плануе сумесна з вядучымі тэлекамунікацыйнымі вытворцамі прыступіць да развіцця наступнага пакалення сувязі — 5G, што забяспечыць максімальна магчымую на сёння хуткасць мабільнага інтэрнэту. Стандарты сувязі пятага пакалення яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы. Мяркуецца, што ў шырокае карыстанне па ўсім свеце яны ўвойдуць толькі ў 2020 годзе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: LTE ўжо ў рэгіёнах

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.