Вы тут

Хто адкажа за сацыяльную рэкламу?


«Рэкламшчыкі» выступаюць за стварэнне стратэгіі развіцця прафесійнага рынку

Асацыяцыя рэкламных арганізацый (АРА) прапануе стварыць пры Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) экспертную групу з самых аўтарытэтных прадстаўнікоў усіх сегментаў рэкламнага рынку


У прэс-службе асацыяцыі журналісту «Звязды» паведамілі, што найбліжэйшай практычнай мэтай гэтай групы можа стаць распрацоўка комплексу мер па ўдасканаленні рэкламнага заканадаўства і стратэгіі развіцця рэкламнага рынку краіны.

Пытанне адказнасці

Асацыяцыя прапануе вярнуць у Закон «Аб рэкламе» дакладны падзел адказнасці ўсіх удзельнікаў працэсу стварэння і размяшчэння рэкламы, як гэта было ў першых яго рэдакцыях. Спецыялісты лічаць аб'ектыўнай неабходнасцю ўвядзенне ў нарматыўную прававую тэрміналогію азначэння «сацыяльныя сеткі», бо яны даўно сталі адным з вядучых спосабаў сучаснай камунікацыі.

Шэраг прапаноў АРА тычыцца медыядаследаванняў: прыцягнуць да іх фінансавання ўсіх зацікаўленых удзельнікаў рынку і, перш за ўсё, тэлеканалы; прыняць правілы выкарыстання такіх даследаванняў (ТБ) з забеспячэннем доступу да іх толькі афіцыйным пакупнікам; дапусціць апублікаванне любых рэйтынгаў медыя-агенцтваў толькі пры абавязковым узгадненні ТБ-сэлераў; распрацаваць комплекс мер па абароне рынку тэлерэкламы ад нядобрасумленных і непрафесійных удзельнікаў.

Прынцып адзінага ўзгаднення

Эксперты асацыяцыі лічаць неабходным кардынальна спрасціць працэдуру ўзгаднення рэкламнага сюжэту або ўвесці прынцып адзінага ўзгаднення. Калі, напрыклад, сюжэт для тэлевізійнай рэкламы паспяхова рэалізаваны на практыцы, то выкарыстанне візуальнага шэрагу, лагатыпаў і вобразаў гэтага сюжэту без змен у вонкавай рэкламе або інтэрнэт-банерах не павінна патрабаваць дадатковых сцвярджэнняў.

Прапануецца таксама зняць абавязковыя патрабаванні Міністэрства аховы здароўя аб чытанні на радыё ўсёй інфармацыі аб рэкламаваным медыцынскім прэпараце і скараціць тэрмін узгадненняў рэкламных матэрыялаў па фармацэўтычных катэгорыях да 10—14 дзён.

Больш сур'ёзнага падыходу, упэўнены спецыялісты, заслугоўвае сацыяльная рэклама, якая заклікана не толькі прыцягваць увагу грамадства да сацыяльна-значных праблем, але і фарміраваць новыя каштоўнасныя арыенціры. Для таго каб былі дасягнуты менавіта гэтыя высокія мэты, а не супрацьлеглыя, як часта выходзіць на практыцы, кожны этап рэкламнай кампаніі павінен быць спланаваны і прафесійна рэалізаваны. Таму абавязковай умовай стварэння сацыяльнай рэкламы павінна стаць прымяненне адзінага (цэнтралізаванага) падыходу і ўдзел прафесійных рэкламных агенцтваў. Усё гэта падрабязна выкладзена ў распрацаванай АРА і прапанаванай да разгляду канцэпцыі «Аб сацыяльнай рэкламе», удакладняе сваю пазіцыю кіраўніцтва асацыяцыі.

У якасці экспертаў

Асацыяцыя рэкламных арганізацый таксама прапануе дзяржаве сваю дапамогу ў стымуляванні маркетынгавай дзейнасці прадпрыемстваў па ключавых галінах і гатовая на бясплатнай аснове падаваць МАРГу аналітычныя даныя па сегментах два разы на год. Спецыялісты АРА могуць таксама выступаць з экспертнымі ацэнкамі па кожнай катэгорыі, даваць практычныя рэкамендацыі канцэрнам і асобным вытворцам.

Гэтыя прапановы паспрыяюць аздараўленню бізнес-асяроддзя ў сферы рэкламы, аднаўленню разумных і рацыянальных праваадносін, аптымізацыі працэсаў вытворчасці і размяшчэння рэкламы, а таксама павышэнню даходнасці ад рэалізацыі рэкламных праектаў, упэўнены спецыялісты асацыяцыі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.