Вы тут

Свята прайшло спакойна


Але без выкліку экстранных службаў усё ж не абышлося.

Агучаныя на мінулым тыдні меры бяспекі падчас навагодніх гулянняў у грамадскіх месцах далі свой плён. Як адзначылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, на такіх пляцоўках нейкіх надзвычайных здарэнняў, злачынстваў і грубых парушэнняў парадку ў святочную ноч зафіксавана не было.


Але без здарэнняў, як кажуць, прыватнага характару, не абышлося. Па-за межамі грамадскіх месцаў некаторыя людзі адзначылі Новы год шумна ў літаральным сэнсе гэтага слова. І больш за тое, з наступствамі. У адной са сталічных шматпавярховак навагодняй раніцай разыгралася драма са стралянінай. У 6.40 па нумары 102 паскардзіўся нехта з жыхароў, што ў адной з кватэр вельмі моцна шумяць і перашкаджаюць адпачываць. Туды быў адпраўлены міліцыянер, які на лесвічнай пляцоўцы ўпэўніўся: гучны шум у пад'ездзе сапраўды прысутнічае. Пасля гэтага ўсё і закруцілася.

— Спробы паўшчуваць нядбайнага нецвярозага суседа аказаліся марнымі, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. — Ён ударыў міліцыянера ў грудзі, пасля пачаў біць па галаве і паспрабаваў адабраць табельную зброю. Папярэджанне «Страляць буду!» прайшло міма вушэй нападніка. Завязалася барацьба, падчас якой сяржант міліцыі спярша зрабіў папераджальны стрэл, а пасля ўжо два — на паражэнне, імкнучыся пры гэтым нанесці мінімальны ўрон. Абодва ўдзельнікі інцыдэнту шпіталізаваны. Распачата крымінальная справа па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса — «Супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў».

Сваю лепту ўнесла і піратэхніка. Па словах кансультанта аддзела першаснай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Наталлі Пугачовай, з 25 снежня ў Беларусі ад святочных выбухаў пацярпелі 30 чалавек. Напрыклад, у навагоднюю ноч два з іх атрымалі лёгкую кантузію вочнага яблыка, яшчэ ў аднаго паранена далонь. Чацвёртаму чалавеку петарда апаліла палец на правай руцэ. А вось у Віцебску 23-гадовы хлопец трапіў у бальніцу з апёкам жывата пасля таго, як няўдала запусціў петарду каля інтэрната.

Не абышліся святы і без п'яных кіроўцаў за рулём. Як зазначыў старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Станіслаў Салавей, з 30 снежня па 2 студзеня былі затрыманы 344 нецвярозыя вадзіцелі, з іх 132 — 1 студзеня. На дарогах загінулі 8 чалавек. Большасць з іх парушылі правілы дарожнага руху — пагрэбавалі святлоадбівальнымі элементамі, некаторыя выйшлі на дарогу ў нецвярозым стане.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».