Вы тут

Пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў сустрэўся з Патрыярхам Ірынеем


Беларуска-сербскія адносіны маюць выразны сяброўскі характар. І беларусаў, і сербаў аднолькава цікавяць складнікі духоўнага выхавання грамадства, маральнай трываласці нашых народаў. Пра гэта ішла гаворка і на сустрэчы беларускага пасла ў Сербіі Уладзіміра Чушава з Патрыярхам сербскім Ірынеем.


 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі перадаў Патрыярху віншаванні нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Новым годам і Раством. А таксама ўручыў кіраўніку праваслаўнай царквы ў Сербіі ўнікальны альбом Выдавецкага дома «Звязда» — «Праваслаўны свет», дзе прадстаўлены абразы, што знаходзяцца ў калекцыях музеяў Беларусі, Расіі, Украіны.

У час сустрэчы былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў гуманітарнай і духоўнай сферах. Падкрэслівалася неабходнасць захавання і ўмацавання духоўна-маральнага грунту дружбы паміж Беларуссю і Сербіяй.

Патрыярх Сербскі падзякаваў за атрыманне Сербскай праваслаўнай царквой фінансавых сродкаў у памеры 39 150 долараў ЗША, якія сабраны Беларускай праваслаўнай царквой для завяршэння будаўнічых работ у храме Святога Савы ў Белградзе. Ішла размова і пра магчымыя варыянты ўдзелу беларускага боку ў афармленні храма. Выказвалася меркаванне, што беларускія майстры змаглі б удзельнічаць у мазаічным афармленні купала і алтара храма ў складзе расійскай групы пад кіраўніцтвам акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў М. Мухіна. А таксама — у напісанні абразоў для афармлення храма.

Згадвалася і пра станоўчы вопыт стасункаў беларускіх і сербскіх кніжнікаў. Было адзначана, што існуе пагадненне Міністэрства інфармацыі і пасольства Беларусі ў Сербіі адносна правядзення ў Белградзе ў 2017 годзе «круглага стала» ў знак 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: «Праваслаўны свет» — у падарунак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».