Вы тут

Жыроўкі за лістапад яшчэ можна аплаціць сёння


Хто летась не паспеў аплаціць свае жыроўкі за лістапад, яшчэ можа аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі без пені да 5 студзеня.


Аб гэтым гаворыцца ў пастанове ўрада №946, дзе прапісана, што да 5 студзеня вызначаны нулявы памер пені за нясвоечасова або не ў поўным аб'ёме аплачаныя жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКП) за лістапад. Такая часовая палёгка спажыўцам ЖКП была звязана з пераходам на сістэму аплаты праз АІС «Разлік-ЖКП». А вось за наступныя дні неаплаты будзе налічвацца пеня ў памеры 0,3% ад сумы за кожны дзень. Традыцыйна аплачваць камунальныя паслугі неабходна да 25 чысла месяца.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ёсць час да... сёння

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».