Вы тут

Сакрэты педагагічнага майстэрства абмеркавалі ў Мінску


Больш як чатыры сотні педагогаў з усёй краіны сталі ўдзельнікамі VІ Рэспубліканскага Каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства, які адкрыўся ўчора ў Мінску. Ініцыятыва яго правядзення належыць Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Беларускаму педагагічнаму таварыству.


— На свеце няма больш маральна-арыентаванай, адказнай і шматграннай прафесіі, чым прафесія педагога. Сярод яе прадстаўнікоў, якіх называюць лепшымі з лепшых, ёсць традыцыя — вучыць не толькі сваіх вучняў, але і шчодра дзяліцца сваім досведам і сваімі ідэямі з калегамі,— падкрэслівае рэктар акадэміі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Андрэй МАНАСТЫРНЫ. — Майстэрства настаўніка — не выпадковая ўдача і не шчаслівая знаходка, а сістэматычная карпатлівая праца, пастаянныя пошукі і спробы самаўдасканалення...

Сёння мы кажам пра тое, што кожны ўрок павінен праходзіць у атмасферы інтэлектуальных, маральных і эстэтычных хваляванняў, сутыкненняў розных пунктаў погляду і меркаванняў, пошуку праўды і магчымых шляхоў вырашэння праблемы. І няважна, які прадмет выкладае настаўнік: галоўнае — якія ўмовы ён стварае на сваіх уроках для гарманічнага выхавання асобы.

На думку Андрэя Манастырнага, выхаваўчы патэнцыял урока ў многім залежыць ад прафесіяналізму педагога: ці з'яўляецца той для дзіцяці аўтарытэтам, ці стварае на сваіх уроках умовы для развіцця і пакарэння новых вышынь?

Ён падкрэслівае, што сёння настаўнікам стала намнога складаней працаваць з бацькамі вучняў, і справа не толькі ў тым, што аўтарытэт педагога як самага кампетэнтнага чалавека, як адзінай крыніцы ведаў ужо не абсалютны. Важнай праблемай стала разыходжанне ідэалаў у сям'і і школы: для чаго трэба вучыцца, што дадуць тыя ці іншыя веды і навыкі, якія мэты трэба ставіць перад сабой? Сям'я нярэдка імкнецца прывіць дзіцяці вельмі вузкапрагматычныя, матэрыяльныя і кар'ерысцкія ўстаноўкі...

Усяго на фестывалі запланавана правядзенне 77 майстар-класаў, педагагічных студый, урокаў для дарослых, практыкумаў, інтэрактыўных перапынкаў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяць члены Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Імкненне» і клуба «Крыштальны журавель».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Майстэрства настаўніка — не выпадковая ўдача

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».