Вы тут

Па факце нападу на міліцыянера заведзена крымінальная справа


Пацярпелы супрацоўнік характарызуецца станоўча.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Нагадаем, 1 студзеня ў 6.40 раніцы па спецлініі «102» патэлефанавалі і паведамілі пра тое, што ў адной з кватэр жылога дома па сталічным праспекце Любімава шумяць, перашкаджаюць адпачываць. Па адрасе быў накіраваны супрацоўнік гарадскога аддзела міліцыі №2. Справа скончылася стралянінай, а ў сеціве пачалося абмеркаванне таго, што здарылася...


Прыбыўшы па адрасе, сяржант С. пачуў гучны шум. На званок дзверы адчыніў грамадзянін Г. Супрацоўнік міліцыі прадставіўся, растлумачыў прычыну візіту, папрасіў не перашкаджаць суседзям адпачываць. У адказ грамадзянін Г., які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, раптам нанёс удар супрацоўніку міліцыі ў вобласць грудзей, пасля чаго яшчэ серыю ўдараў у галаву, а затым паспрабаваў завалодаць табельнай зброяй міліцыянера, прыводзіць словы Аляксандра Ластоўскага сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Аднак супрацоўнік міліцыі папярэдзіў грамадзяніна аб прымяненні табельнай зброі, калі той не спыніць свае супрацьпраўныя дзеянні. Але дарэмна: правапарушальнік схапіўся за запясце міліцыянера і спрабаваў вырваць пісталет. У выніку сяржант міліцыі ў час барацьбы зрабіў папераджальны стрэл убок, а потым яшчэ два стрэлы, імкнучыся прычыніць нападніку найменшую шкоду. Пасля гэтага правапарушальнік быў затрыманы і дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя на лячэнне: у яго два скразныя раненні ў вобласці грудзей і левай ступні. Супрацоўнік міліцыі быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай і іншымі пашкоджаннямі.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса за супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць правапарадак.

Пасля здарэння з'явілася інфармацыя, што быццам бы супрацоўнік міліцыі адразу пасля інцыдэнту з выкарыстаннем табельнай зброі пакінуў месца здарэння. Міліцыя абвергла чутку, заявіўшы, што сяржант, знаходзячыся ў пад'ездзе дома, тут жа паведаміў пра тое, што адбылося, сказаў пра неабходнасць шпіталізацыі пацярпелага і папрасіў дапамогу. Апошняя была па названым адрасе праз некалькі хвілін. Супрацоўнік міліцыі характарызуецца станоўча, ён вытрыманы, спакойны, ураўнаважаны, канфліктных сітуацый імкнецца пазбягаць.

Па факце здарэння праводзяцца следчыя дзеянні.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».