Вы тут

Ці можна вывучыць беларускую мову праз камп'ютарныя гульні?


Прапанова вывучаць беларускую мову праз камп'ютарныя гульні прагучала ад моладзі на першым пасяджэнні абласнога клуба «Адкрыты дыялог», дзе абмяркоўваліся пытанні папулярызацыі нацыянальнай культуры. Пра гэта нам расказалі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога камітэта БРСМ.


У сценах Новага замка сабраліся эксперты розных узростаў — заслужаныя дзеячы мастацтваў, рэжысёры, тэлевядучыя, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, творчыя маладыя людзі, юныя навукоўцы. У форме адкрытага дыялогу ўдзельнікі выказалі меркаванні пра асаблівасці сучаснай беларускай культуры, ролю нацыянальных традыцый у сучасным грамадстве, падзяліліся сваім бачаннем праблем маладзёжнай культуры. Сярод агучаных прапаноў — пераклад камп'ютарных гульняў на беларускую мову. Такія гульні і праграмы можна было б больш актыўна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе ў школах.

Таксама эксперты прапанавалі правесці ў Гродзенскай вобласці ў 2017 годзе Тыдзень беларускай мовы: прапанаваць размаўляць у дзяржустановах выключна на ёй, а ў кнігарнях зрабіць зніжкі беларускамоўным пакупнікам. Прапанавана правесці абласны фестываль фальклорнай маладзёжнай творчасці і папулярызаваць нацыянальную культуру сярод моладзі праз вышыванку.

Ініцыятарам стварэння абласнога клуба «Адкрыты дыялог» з'яўляецца Гродзенскі абласны камітэт БРСМ. Клуб з'явіўся ў працяг развіцця аднайменнага рэспубліканскага праекта, які стартаваў у 2014 годзе. Чакаецца, што абласны клуб стане добрай платформай для арганізацыі дыялогу моладзі з прадстаўнікамі органаў улады, палітыкамі, прадпрымальнікамі, грамадскімі дзеячамі па найбольш актуальных тэмах. Задача такой формы работы — сканцэнтраваць увагу моладзі на найважнейшых пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны, нацэліць іх на пазітыўнае і канструктыўнае мысленне.

Загаловак у газеце: Да мовы — праз гульні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Стаўленне «выкарыстаў — выкiнуў» трэба мяняць на «адсарцiраваў — перапрацаваў»

Пахаванне адходаў — самы просты i танны спосаб пазбавiцца ад iх, аднак ён шкодзiць наваколлю i здароўю чалавека.

Грамадства

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

Новы кантэнт для лета. Чым заняць дзяцей на 92 днi

У перыяд летніх канікулаў для школьнiкаў i студэнтаў падрыхтаваны розныя цiкавыя мерапрыемствы, у тым лiку шмат з iх — анлайн. 

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.