Вы тут

Студэнты БДУІР паспяхова здалі «Тэлезалік»


Галоўны прыз фестывалю-конкурсу тэлевізійнай творчасці ў тэхнічных універсітэтах «Телезалік» заваявалі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.


Фестываль прайшоў у Маскве ўжо трэці раз. Яго заснавальнікамі выступаюць Акадэмія медыяіндустрыі і Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана.

На конкурс было прадстаўлена больш як 50 фільмаў і тэлепраграм. Геаграфія ўніверсітэтаў, якія ўдзельнічалі ў фестывалі, вельмі шырокая: ад Далёкага Усходу і Іркуцка да Паўночнага Каўказа і Ульянаўска.

Праграма фестывалю аказалася даволі насычанай: лекцыі, майстар-класы, наведванне тэлеканала «Расія 24» і Астанкінскай тэлевежы, абмеркаванне работ. Для тых, хто не змог прыехаць у Маскву, былі арганізаваны анлайн-лекцыі і майстар-класы з удзелам вядучых педагогаў Акадэміі медыяіндустрыі і прафесіяналаў галіны.

Журы падвяло вынікі і ўручыла прызы ў намінацыях «Мой універсітэт», «Інжынер —
прафесія творчая» і «Нашы выпускнікі ў гісторыі краіны». Фільм «БДУІР — 50 гадоў разам», створаны відэастудыяй прэс-службы і Маладзёжнага тэлебачання (МалТБ) універсітэта, атрымаў галоўную ўзнагароду фестывалю.

Пераможцы конкурсу атрымалі права на бясплатнае навучанне ў Акадэміі медыяіндустрыі па праграме павышэння кваліфікацыі. Лепшыя фільмы будуць рэкамендаваныя аргкамітэтам для эфіру на Грамадскім тэлебачанні Расіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».