Вы тут

«Лёгкага паркету», Маша!


Марыя Бялькевіч прыйшла «ў танцы» дзесяць гадоў таму. Пачынала з народных, але потым звярнула сваю ўвагу на бальныя. Цяпер яна пераможца і прызёр шматлікіх рэспубліканскіх турніраў, якія праходзяць кожны год.


Пра танцы мая аднакласніца можа расказваць бясконца. Ад яе я даведалася, што ёсць дзве асноўныя танцавальныя праграмы: лаціна і стандарт. І ў кожнай свае патрабаванні да касцюма. Для лаціны трэба кароткая і адкрытая сукенка, каб было зручна рабіць энергічныя рухі. Для другой праграмы характэрныя доўгія і пышныя ўборы. Адна з такіх сукенак — любімая: «Яна яркага пунсовага колеру, з мноствам розных камянёў, якія пераліваюцца ў промнях сафітаў».

Яшчэ адзін немалаважны элемент касцюма — туфлі на высокіх абцасах, на якіх не так проста танцаваць, як прызналася Маша. «Аднойчы мы прыехалі ў Мінск на конкурс. Літаральна за дзесяць хвілін да выступлення я падымаюся па лесвіцы і разумею, што ў мяне ламаецца абцас. Мне стала вельмі страшна, я плакала. Але, на шчасце, тата хутка купіў суперклей і паспеў усё выправіць. Мы добра выступілі і занялі першае месца», — з хваляваннем прыгадвае дзяўчына.

Магчыма, удала выступіць тады дапамагла і яе «шчаслівая» прычоска: «На кожны конкурс я па-рознаму заколвала валасы, але потым заўважыла, што калі рабіла адну і тую ж прычоску, мы заўсёды займалі прызавыя месцы. Да таго ж мне падабаец-
ца гэты хахалок з невялікім начосам, пасыпаны бліскаўкамі. Гэта, так бы мовіць, і ёсць мой талісман».

Але складнікам удалага выступлення з'яўляюцца не толькі правільна падабраныя сукенка, туфлі і прычоска, а ў першую чаргу добры партнёр. Свайго аднакласніка Мікіту Івашанку Маша ў літаральным сэнсе прывяла за руку ў бальныя танцы, і ён імі захапіўся.

З таго часу былі дзясяткі выдатных выступленняў і перамог на розных конкурсах. «Дваццаць пять медалёў вісяць у маім пакоі, на люстры. Часам баюся, каб яна не звалілася мне аднойчы на галаву», — жартуе мая аднакласніца.

Зразумела, што пара не танцавала б так выдатна без добрага трэнера, які заўсёды падтрымае і зразумее, — Аляксандра Драгамірава. «Перад кожным конкурсам ён жадае нам «лёгкага паркету», як гэта прынята ў бальных танцах», — кажа юная танцорка.

Дарэчы, Марыя таксама спрабуе сябе ў ролі настаўніка-харэографа: Аляксандр Валер'евіч часам дазваляе ёй праводзіць трэніроўкі ў малодшых хлопчыкаў і дзяўчатак. «Мне падабаецца глядзець, як яны вучацца, бо гэтыя пачаткоўцы так падобныя на мяне ў дзяцінстве. Да таго ж я вельмі люблю дзяцей», — з усмешкай гаворыць пераможца нядаўняга раённага конкурсу прыгажосці і таленту «Міс БРСМ».

У вольны ад вучобы і танцаў час дзяўчына любіць чытаць раманы замежных пісьменнікаў, напрыклад Рэя Брэдберы і Оскара Уайльда. Таксама яна скончыла музычную школу па класе фартэпіяна і можа сама выканаць вальс для сваіх юных вучняў.

Ірына Жалняровіч, вучаніца 10 класа гімназіі №3 г. Маладзечна


Пра аўтара

— Я вельмі люблю музыку, летась скончыла дзіцячую школу мастацтваў па класе фартэпіяна, спяваю і ў вольны час іграю на маім любімым музычным інструменце. Калі прыходзіць натхненне, пішу вершы, і адзін з іх я нядаўна адправіла на рэспубліканскі конкурс «Слова ў пераплёце». Яшчэ я вельмі люблю глядзець фільмы і раней марыла стаць рэжысёрам, — расказвае Іра.

Таксама апошнім часам 15-гадовую аўтарку зацікавіла журналістыка, таму яна прыйшла ў гурток журналістыкі пры «Маладзіку». «Магчыма, у будучыні я звяжу сваё жыццё з гэтай прафесіяй».


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».