Вы тут

Цімураўцы і валанцёры Гомельшчыны дапамогуць ва ўборцы снегу пажылым


Піянеры-цімураўцы і валанцёры руху “Добрае Сэрца” Гомельскіх абласных арганізацый БРПА і БРСМ аказваюць дапамогу адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, якія маюць патрэбу ва ўборцы снегу ў сувязі з вялікімі снегападамі на тэрыторыі рэгіёна.


Фота: kleck.by

Па прагнозах сіноптыкаў, неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы на тэрыторыі краіны чакаюцца па 8 студзеня. З 5 студзеня будзе пахаладанне, а з 6 студзеня – рэзкае ўзмацненне маразоў да мінус 27.

У мэтах аператыўнага рэагавання на негатыўныя наступствы прыродных з'яў і мінімізацыі магчымых наступстваў актывісты грамадскіх арганізацый акажуць дапамогу тым грамадзянам, якія маюць у ёй патрэбу.

Напрыклад, у кожным раёне Гомельскай вобласці арганізаваны цімураўскія штабы ў рамках акцыі “Ачысцім самі”. Акцыя накіравана на аказанне дапамогі ва ўборцы прыдваровых, школьных тэрыторый, а таксама дапамогу пажылым людзям ва ўборцы прыватных падворкаў у выпадку такой неабходнасці.

– Асаблівую пагрозу неспрыяльныя метэаралагічныя ўмовы ўяўляюць для пажылых грамадзян, у сувязі з чым піянеры-цімураўцы і ініцыявалі дадзеную акцыю. Разам з тым, піянеры дапамогуць не толькі пажылым, а таксама выйдуць на дапамогу ва ўборцы уласных дваравых і школьных тэрыторый, – сказаў старшыня Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі Арцём Карпенка.

Валанцёрскія атрады руху “Добрае Сэрца" БРСМ арганізавалі ў кожным тэрытарыяльным камітэце штабы хуткага рэагавання. Таксама арганізавана дзяжурства першых сакратароў БРСМ для вядзення кантролю і кіравання ліквідацыяй магчымых наступстваў небяспечных прыродных з'яў.

– З 6 да 10 студзеня з 9 да 17 гадзін мы арганізавалі работу працоўных дэсантаў па ачыстцы ад снегу прыдваровых тэрыторыі адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам пажылога ўзросту, ветэранам вайны і працы, асобам, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, – каментуе першы сакратар Гомельскага абкама БРСМ Ігар Завалаў. – У нас ужо ёсць вопыт падобнай працы ў мінулыя гады і ў гэтым годзе мы гатовыя працягнуць дадзеную практыку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».