Вы тут

Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай школы наведалі дом-інтэрнат у Мінску


Педагогі і вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы, дзе навучаецца і малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка, прывезлі навагодні паказ і падарункі жыхарам мінскага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў, паведамляе БЕЛТА.


Ужо больш як два гады школа шэфствуе над домам-інтэрнатам, а таму вучняў і іх педагогаў сустракалі як старых сяброў. Гэтым разам творчая група падрыхтавала паказ «Мадагаскар» па матывах аднайменнага мультфільма.

Яшчэ адной добрай традыцыяй стала дарыць не толькі творчыя, але і смачныя падарункі да святочнага стала. Жыхарам мінскага дома-інтэрната даставілі малочныя прадукты з падворка кіраўніка дзяржавы.

Варта адзначыць, што ў доме-інтэрнаце на вуліцы Ваўпшасава школьнікі частыя госці не толькі на святы. Вучні нярэдка наведваюць пастаяльцаў, працуюць тут на суботніку, прывозяць пачастункі і праводзяць час разам за чаяпіццем.

Загаловак у газеце: Ад школьнікаў — пенсіянерам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?