Вы тут

Забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага манастыра Барысаўскага раёна


Забітая ігумення Cвята-Ксеніеўскага манастыра Барысаўскага раёна матушка Васіліса. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў праваахоўных органах, паведамляе БЕЛТА.


Фота: mlyn.by

Па інфармацыі "СБ. Беларусь сегодня", у Свята-Ксеніеўскім жаночым манастыры ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна зараз працуюць супрацоўнікі Следчага камітэта.

- Больш падрабязная інфармацыя будзе дадзена пазней, - пракаментаваў старшыня сінадальна-інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін. - Пакуль магу толькі сказаць, што матушка была забітая ўчора позна ўвечары. Магчыма, гэта быў напад адной з хворых паслушніца, якія прыходзяць у манастыр.

- Забойства ігуменні было здзейснена ўчора ўвечары, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. - Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўсебакова разбіраецца ў абставінах здарэння, якое адбылося на тэрыторыі манастыра. Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая.

У цяперашні час з удзельнікамі трагічнай падзеі працуюць следчыя. У межах крымінальнай справы справы, узбуджанай па арт.139 КК РБ "Забойства", затрымалі падазроную. У дачыненні да яе прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Фота: blagobor.by

Кіраўніцтвам абласнога Упраўлення Следчага камітэта ход высвятлення абставінаў па гэтым факце узяты на кантроль.

Ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Скончыла гістарычны факультэт Чарнігаўскага педагагічнага інстытута.

Выкладала ў школе. Была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, затым пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці.

У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, потым прыняла пострыг.

З 2004 года па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі - ігумення Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Як галасавалі рэгіёны на выбарах Прэзідэнта

Расказваюць нашы карэспандэнты.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.