Вы тут

Удзел беларускіх ВНУ ў міжнародных рэйтынгах абмяркуюць 9 студзеня


У праграму семінара “Міжнародныя рэйтынгі як інструмент інтэрнацыяналізацыі ўніверсітэтаў” уключаны выступленні экспертаў у галіне ўзаемадзеяння з міжнароднымі акрэдытацыйнымі і рэйтынгавымі агенцтвамі. У прыватнасці, пра досвед удзелу БДУ і ўвогуле пра перспектывы ўдзелу ў рэйтынгах раскажа яго прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксей Тоўсцік. Таксама запланавана разгледзець пытанні, якія тычацца інфарматызацыі універсітэта як аднаго з фактараў павышэння пазіцый ВНУ ў міжнародных рэйтынгах і іх інтэграцыі ў сусветную інфармацыйную прастору, а таксама прааналізаваць ролю бібліятэк у рэйтынгавых стратэгіях універсітэтаў.


Фота: thinktanks.by

З дакладам “Прасоўванне ўніверсітэта на міжнароднай арэне” выступіць рэгіянальны дырэктар па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі кансалтынгавай кампаніі Quacquarelli Symonds (QS) (Лондан, Вялікабрытанія) Зоя Зайцава. Яна правядзе для ўдзельнікаў майстар-клас па прасоўванні пазіцый універсітэтаў у міжнародных рэйтынгах і метадалогіі іх правядзення.

Для даведкі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на працягу апошніх дзесяці гадоў  актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў міжнародных рэйтынгах. Сёння вядучая ВНУ краіны знаходзіцца на 354-м месцы ў рэйтынгу універсітэтаў свету QS World University Rankings, апублікаваным агенцтвам QS. Гэтае агенцтва прадаставіла універсітэту права выкарыстоўваць сваю эмблему для абазначэння высокай міжнароднай рэпутацыі на сайце ВНУ і ў друкаваных матэрыялах.

У самым масавым міжнародным рэйтынгу Webometrics, які разлічваецца даследчай групай з Іспаніі, БДУ сярод універсітэтаў краін СНД займае трэцюю пазіцыю пасля Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М.В. Ламаносава і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта. Брытанскі спецыялізаваны часопіс Times Higher Education таксама уключыў БДУ ў лік лепшых універсітэтаў свету. Белдзяржуніверсітэт пакуль застаецца адзінай беларускай ВНУ, якая адзначана гэтым прэстыжным выданнем.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.