Вы тут

Шэдэўры беларускага іканапісу


Да светлага свята Раства Хрыстовага прадстаўляем выдатныя творы беларускага іканапісу XVI- XIX ст. Сярод іх такія шэдэўры як «Праабражэнне», «Успенне», іконы «Нараджэнне Багародзіцы» (XVII ст.), «Маці Божая Неўвядальны колер» (XVII ст.) і інш.

Падборка публікацый зроблена паводле выдання «Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы» (Мінск, Выдавецкі дом “Звязда”, 2015 год). Яно ўяўляе сабой каталог аднаіменнай выставы, прымеркаванай да 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое шырока адзначалася ў праваслаўных краінах у 2013 г. Экспазіцыя размяшчалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск). На ёй былі прадстаўлены каля 90 твораў беларускага, рускага, сербскага і ўкраінскага іканапісу XIV-XIX ст. з музеяў Белграда, Кіева, Мінска, Масквы, Гродна і Полацка. Гэтыя шэдэўры розных эпох і школ злучыла агульная духоўная аснова - вобраз Заснавальніка хрысціянскай рэлігіі.

Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, але пры захаванні рэлігійнага зместу і іканаграфіі малюнка евангельскіх сюжэтаў узбагачаюцца рэальнымі прадметамі з паўсюдзённага побыту. Унікальная рарытэты захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.


НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВАЕ

XVII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 128×93

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з царквы Аляксандра Неўскага, г. Пружаны Брэсцкай вобл.

Адзін з самых ранніх беларускіх абразоў на гэтую тэму.


ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ

1678 г.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 133×72

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Мікольскай царквы, г. Пінск Брэсцкай вобл.


МАЦІ БОЖАЯ АДЗІГІТРЫЯ

1678 (?) г.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 134×72,5

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Мікольскай царквы, г. Пінск Брэсцкай вобл.


УВАСКРЭСЕННЕ – САШЭСЦЕ Ў ПЕКЛА

1678 г.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 121×90

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Спаса-Праабражэнскай царквы, г. Чачэрск Гомельскай вобл.

Абраз з Чачэрска - класічны і, разам з тым, унікальны ўзор беларускага іканапісу, бо гэта адзіная ікона XVII ст., уцалелая ў паўднёва-ўсходнім (Гомельскім) рэгіёне Беларусі.


ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ

XVII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 98×68

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паходзіць з царквы вёскі Кастыка Вілейскага р-на Мінскай вобл.


МАДОННА З ДЗІЦЁМ У ВЯНКУ

XVII ст.

Палатно, алей. 83×70

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паходзіць з Праабражэнскай царквы, г. Докшыцы Віцебскай вобл.


ХРЫСТОС – ВІНАГРАДНАЯ ЛАЗА

Пачатак XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, алей. 98×62,5

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паходзіць з Васкрасенскай царквы, в. Альгомель Столінскага р-на Брэсцкай вобл.


Тамаш Міхальскі

УЗНЯСЕННЕ

1751 г.

Дрэва, ляўкас, тэмпера, алей. 121×83

Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Паходзіць з царквы Раства Багародзіцы, в. Дзівін Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.


БОГАЯЎЛЕННЕ

Сярэдзіна XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 122×84

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Пакроўскай царквы, в. Андронава Брэсцкай вобл.


ХРЫСТОС ВЯЛІКІ АРХІРЭЙ

Сярэдзіна XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 137,8×88

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Мікалаеўскай могілкавай царквы (1823), г. Пінск


ТАЙНАЯ ВЯЧЭРА

Сярэдзіна XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 76×91

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з царквы в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл.


Васіль Маркіянавіч (1730–?, Слуцк)

ТРОІЦА (ГАСЦІННАСЦЬ АЎРААМА)

1761 г.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 108×95

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Пакроўскай царквы, с. Вялікі Рожан Салігорскага р-на Мінскай вобл.


ХРЫСТОС НА ПРАСТОЛЕ. МАЦІ БОЖАЯ ЗНАМЕННЕ

Другая палова XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 189×103,5×1,5

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з Прачысценскай царквы, г. п. Шарашова Брэсцкай вобл.


ХРЫСТОС УСЕДЗЯРЖЫЦЕЛЬ

XVIII ст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 104×82

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Паходзіць з царквы Раства Багародзіцы, в. Лыскава, Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.

Вобраз Спаса Усемагутнага з дзяржавай рэдка сустракаецца ў беларускім іканапісе. Ад строгіх франтальных малюнкаў Хрыста XVI-XVII ст., арыентаваных на візантыйскія ўзоры, абраз адрозніваецца свабодным размяшчэннем фігуры, лёгкім натуральным нахілам галавы.

Дэкаратыўнае рашэнне фону з буйнымі кветкавымі бутонамі, аналагі якіх можна знайсці на акладах, выкананых беларускімі майстрамі першай паловы XVIII ст., выканана пад уплывам распаўсюджанага на беларускіх землях мастацтва апрацоўкі металла.


УВАСКРЭСЕННЕ

Канец XVIII – пачатак XIX стст.

Дрэва, ляўкас, тэмпера. 32×25,8×3

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Паходжанне не ўстаноўлена.


 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».