Вы тут

Кілаваты — і днём, і ўначы


Сонечная электрастанцыя кругласутачна выпрацоўвае электрычнасць.

У кітайскім горадзе Дуньхуан (правінцыя Ганьсу) пачала сваю працу трэцяя ў свеце і першая ў Азіі сонечная электрастанцыя, аснашчаная ёмістасцю з расплаўленай соллю, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Гэтая электрастанцыя здольная выпрацоўваць электрычнасць кругласутачна. Яна назапашвае толькі сонечную энергію і не мае патрэбы ў энергіі іншых відаў. Такім чынам, генеруючы электраэнергію з сонца, яна скончыла з залежнасцю ад светлавых і ветравых умоў. На пачатковым этапе, гадавая выпрацоўка электраэнергіі задавальняе патрэбы 30 тысяч сям'яў, пры гэтым не адбываецца негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. 

Поле складаецца з геліастатаў — люстэркаў, якія адсочваюць рух Сонца, па 115 кв. м, агульная плошча — 175 тысяч кв. м. На першым этапе праекта, які ўжо хутка заканчваецца, магутнасць генератарных агрэгатаў складае 10 МВт. А на другім этапе плануецца пабудаваць сонечную электрастанцыю з бакам з расплаўленай соллю, магутнасць генератарных агрэгатаў якой складае 100 МВт.  У верхняй частцы вежы размешчаны прыёмнік, які здольны факусаваць сонечныя прамяні, разаграваць расплаўленую соль і такім чынам, назапашваць энергію. Таму ўстаноўка дае электраэнергію не толькі днём, але і ўначы, прычым па-за залежнасці ад умоў надвор'я. 

Паводле разлікаў, пасля завяршэння другой стадыі праекта ў Дуньхуане, агульная магутнасць генератарных агрэгатаў павінна скласці 1110 МВт, а гадавая выпрацоўка электраэнергіі — 1,87 млрд кВт/гадз. Калі цана на электраэнергію застанецца на ўзроўні 0,9 юаня за кВт/гадз, то гадавы даход электрастанцыі будзе 1,7 млрд. юаняў ($246 млн.).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.