Вы тут

Былы прэзідэнт Ірана Рафсанджані памёр ва ўзросце 82 год


Былы прэзідэнт Ірана Алі Акбар Хашэмі Рафсанджані, які быў адным з вядучых палітыкаў краіны ў 1980-1990-я гады, памёр ва ўзросце 82 гадоў.


Фота: ЕРА

Па паведамленнях іранскіх СМІ, ён памёр у выніку інфаркту.

Ён займаў пасаду прэзідэнта з 1989 па 1997 год, але затым прайграў на выбарах 2005 года Махмуду Ахмадзінежаду.

Хоць Рафсанджані быў звязаны з клерыкальнамі коламі, ён лічыўся кансерватыўным прагматыкам.

У канцы свайго жыцця ён быў кіраўніком Савета па вызначэнні палітычнай мэтазгоднасці, які вырашае спрэчкі паміж Меджлісам (аднапалатным парламентам Ірана) і Саветам вартаўнікоў канстытуцыі (адмысловым надпарламенцкім органам улады, аналагічным па функцыях канстытуцыйнаму суду).

ВВС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.