Вы тут

Прэзідэнт запаліў калядную свечку ў Свята-Духавым кафедральным саборы


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў свята Раства Хрыстова наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе запаліў калядную свечку каля Мінскай іконы Божай Маці.


Кіраўніка дзяржавы сустрэў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. У саборы таксама прысутнічалі прыхаджане, прадстаўнікі праваслаўных брацтваў і сястрыцтваў, навучэнцы нядзельнай школы, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

У час наведвання храма Аляксандр Лукашэнка заклікаў да адзінства паміж народамі і ўнутры царквы. «Трэба быць спакойнымі, вырашаць тыя задачы, якія сёння ёсць, і трошкі глядзець наперад, — сказаў Прэзідэнт. — Не трэба глядзець вельмі далёка. У адваротным выпадку мы можам дапусціць памылкі. У наш няпросты час гэта недапушчальна. І трэба быць вельмі акуратнымі для таго, каб зарыентавацца ў гэтым бурным і няпэўным свеце».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў свята Божага Нараджэння людзі звяртаюцца да вечных аб'яднальных каштоўнасцяў. «Мы заўсёды кажам пра цноту, крыніцы духоўнай сілы. У гэтым храме я хацеў бы сказаць і пра такія каштоўнасці, як наша царква, як нашы галоўныя хрысціянскія цэрквы. Менавіта яны заўсёды былі і, я спадзяюся, будуць у цэнтры гэтага яднання. Яны будуць галоўнай сілай, якая аб'ядноўвае народы, нацыю», — заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, беларуская ўлада ў асобе Праваслаўнай царквы мае вельмі добрага партнёра, паплечніка ва ўвасабленні ўсіх добрых ідэй у дзяржаве, такіх, як аднаўленне святынь, падтрымка сям'і, маралі, культурных каштоўнасцяў. Аляксандр Лукашэнка лічыць важным пастырскае слова ва ўмовах блытаніны ў сучасным свеце, дзе чалавеку часам вельмі складана зарыентавацца і зразумець падзеі, працэсы, якія адбываюцца вакол.

Царква і сітуацыя ў ёй заўсёды будуць залежаць ад саміх людзей. «Які наш народ, такая будзе і царква. Так і ўлада. Гэта трэба заўсёды памятаць. І вы вельмі правільна сказалі, што год быў няпросты. Але будучы год, як і мінулы, будзе залежаць толькі ад нас», — сказаў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дабрабыт і эканамічнае развіццё ў дзяржаве залежаць ад укладу кожнага жыхара краіны. «Спадзявайцеся на дзяржаву, але толькі ў тых пытаннях, якія дзяржава павінна вырашаць: бяспека, асноўныя напрамкі нашага развіцця. Словам, паспрабуйце зрабіць для сябе самі тое, што вы можаце зрабіць. Калі кожны звернецца ў сябе і да сябе і зробіць тое, што ён павінен зрабіць, дзяржава і ўлада ў даўгу не застануцца. Гэта я вам абяцаю», — заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што будзе рабіцца ўсё неабходнае, каб беларуская дзяржава з кожным годам станавілася мацнейшай, а значыць, заставалася ў будучыні незалежнай. «Вы павінны разумець галоўную формулу нашых дзеянняў: мы нікому не дазволім зневажаць наш народ і дзяржаву. Гэта ляжыць у аснове. Калі хтосьці гэтага не разумее, тады нам не проста будзе з імі не тое што будаваць адносіны, але і размаўляць, — заявіў Прэзідэнт. — Мы нікому не можам аддаць гэтую зямлю і гэтую дзяржаву. Яна нам дасталася ў няпростай гістарычнай рэчаіснасці. Прама скажам, у барацьбе і войнах мы страцілі велізарную колькасць людзей, абараняючы нашу зямлю. Таму мы так трапятліва, і я ў тым ліку, ставімся да гэтых праблем». «У нас ёсць дзяржава — суверэнная, незалежная (падабаецца гэта некаму, не падабаецца). Дарэчы, дзяржава, якая сягае сваімі каранямі далёка ў гісторыю. І мы гэта выдатна ведаем. І гэту дзяржаву трэба шанаваць, паважаць. Да нас трэба ставіцца так, як мы ставімся да сваіх суседзяў, да ўсіх дзяржаў свету», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт назваў галоўнай сваёй задачай берагчы зямлю, на якой жыве беларускі народ, абараняць дзяржаўнасць. «І я вельмі рады, што нага ў нагу, побач са мной, з усім народам ідзе наша царква», — дадаў ён.

Загаловак у газеце: Сіла — у адзінстве

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.