Вы тут

Адбудзецца міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час»


У межах традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, якая сёлета пройдзе з 8 па 12 лютага, адбудзецца і міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час».


Асноўнай прасторай дыялогаў і разваг яго замежных і беларускіх удзельнікаў гэтым разам стане наступная тэма — «500-годдзе беларускага кнігадрукавання як частка сусветнай кніжнай гісторыі». Літаратары з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Малдовы, Латвіі, Таджыкістана, Казахстана, Азербайджана, іншых краін свету абмяркуюць здзяйсненні Францыска Скарыны ў кантэксце беларускай і сусветнай культуры. Звернуцца да разгляду літаратурных узаемасувязяў як важкага фактару міжнародных агульнакультурных узаемаадносін. Асобная дыскусійная пляцоўка будзе прысвечана функцыям мастацкай літаратуры ў свеце рэалій сучаснага свету.

— Да сімпозіума «Пісьменнік і час», заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі краіны, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Выдавецкі дом «Звязда» і выдавецтва «Мастацкая літаратура», — расказвае намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, — падрыхтаваны спецыяльныя выпускі часопісаў «Нёман» і «Полымя», газеты «Літаратура і мастацтва». Мы працягваем тую даўнюю працу па знаёмству айчыннага чытача з замежнымі літаратурамі на беларускай і рускай мовах. Прыкметна, што ў Беларусі гэта адбываецца ў той час, калі вакол мізарнеюць тыражы літаратурных часопісаў, калі многія з выданняў з часам спыняюць свой выхад. Дзяржаўная падтрымка, дзяржаўная арыентаванасць у нашай краіне на сапраўднае мастацкае слова ёсць не што іншае, як праява шырокай увагі да ролі, месца перакладчыцкай справы ў развіцці і айчыннай гуманітарнай прасторы, і ўсталяванні дыпламатыі мастацтваў і культур.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Скарына ў сучасным асэнсаванні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.