22 Верасень, субота

Вы тут

Прэзідэнт прысудзіў прэміі «За духоўнае адраджэнне»


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года»


Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцяў і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года:

ігумену Яўсевію (Цюхлову Канстанціну Дзмітрыевічу), настаяцелю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, — за асабісты ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў» — за плённую працу па сацыяльнай абароне дзяцей-інвалідаў, умацаванні ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці;

калектыву ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» — за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі;

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі — за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу «Курган Славы»;

Сергачову Сяргею Аляксеевічу, загадчыку кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктару архітэктуры, прафесару, — за значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, стварэнне кнігі «Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучаснасць».

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2016 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка

31 снежня 2016 г., №516.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.