Вы тут

Наш агульны клопат — Беларусь


Задача цяперашніх пакаленняў беларусаў — зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля іх.

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў учора на цырымоніі ўручэння прэмій «За духоўнае адраджэнне», спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва і «Беларускі спартыўны Алімп».


Прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не» ўдастоены калектыў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

«Гісторыя прадаставіла нашым творчым людзям унікальны шанц — унесці свой уклад у станаўленне беларускай нацыі. Бо менавіта мы з вамі, пакаленні, якія жывуць цяпер, увасобілі ў жыццё шматвяковую мару нашых продкаў — стварылі першую ў гісторыі незалежную беларускую дзяржаву. І сёння наша агульная задача — зберагчы краіну і перадаць яе свабоднай і незалежнай тым, хто прыйдзе пасля нас», — заявіў беларускі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што незалежнасць не проста здабыць. Але яшчэ складаней адстаяць і абараніць. «Сіла духу, згуртаванасць і адзінства — менавіта тыя асновы, той падмурак, без якіх сёння не выжыць. Яшчэ тысячу гадоў таму Амар Хаям сказаў: «Той, хто ўпаў духам, гіне раней за тэрмін». І гэта вельмі дакладна! Бо толькі моцны духам чалавек ведае, што рабіць і куды ісці. Без моцнага стрыжня любы асуджаны на паражэнне. А нашаму народу сілы духу не займаць! Беларусы перажылі кровапралітныя войны, здолелі выстаяць у самыя цяжкія пасляваенныя часы, аднавілі краіну з руін, а ў нашы дні на скрыжаванні шляхоў, культур і гістарычных лёсаў адстойваюць суверэнітэт роднай краіны», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што да гэтага часу знаходзяцца тыя, хто спрабуе прадставіць беларусаў людзьмі без роду і племені. «З'яўленне такіх галасоў зусім не выпадковае. Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім. Пакліканне сапраўднага творцы супрацьстаяць любой хлусні, любому фальшу і крывадушнасці. Тым больш калі гаворка ідзе пра Айчыну, пра родную зямлю. Менавіта тут і ёсць поле духоўнай бітвы за Беларусь, за нашы каштоўнасці, ідэалы і традыцыі. І выйграць гэтую бітву, выйграць яе ў душах людзей — вось сапраўднае, вялікае пакліканне ўсіх тых, каго мы ўшаноўваем сёння, і тых, хто сабраўся ў гэтай зале», — выказаў упэўненасць Прэзідэнт.

«Калі мы гаворым пра інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, у свеце, плануем, каб гэтыя працэсы былі, мы зыходзім менавіта з гэтага: павінны быць як адзіная сям'я. І, самае галоўнае, у гэтай сям'і мы павінны быць раўнапраўныя», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«Аснова нашага нацыянальнага характару ў чалавечнасці, спагадзе, дабрыні, спагадлівасці да чужога гора, празе справядлівасці. Быць можа, менавіта таму на нашай зямлі традыцыйна ўжываюцца розныя рэлігіі і народы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мы ўсё часцей усведамляем Беларусь як агульны дом — сям'ю для ўсіх нас. Тут няма падзелу на сваіх і чужых, у сям'і працуюць разам і дапамагаюць адзін аднаму. Сям'я шчыра радуецца поспехам кожнага і разам клапоціцца пра кожнага свайго дамачадца, дзіця, старога».

Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта такая Беларусь сёння: добрая, чулая, свабодалюбная, незалежная, якая жыве ў гармоніі са сваімі суседзямі. «А якой ёй быць праз паўсотні гадоў, шмат у чым залежыць ад тых, хто сёння ў гэтай зале, ад усіх, хто называецца творцам. Бо сіла мастацтва ў тым, што яно можа гаварыць не толькі на мове розуму, але і на мове сэрца» , — перакананы кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што каштоўнасць мастацтва ўзрастае ў сто разоў, калі яно служыць светлай і высакароднай мэце, дабру і міласэрнасці, роднай зямлі. «Менавіта такія дасягненні тых, каго мы ўзнагароджваем і віншуем. І ў гэтым іх асаблівая заслуга і сіла!» — сказаў на заканчэнне Прэзідэнт.

Паводле БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».