Вы тут

135-годдзе Янкі Купалы наша краіна пачне адзначаць ужо сёння


2017 год абяцае быць багатым на яркія культурныя праекты, шырокія нацыянальныя святы і літаратурныя імпрэзы.


Думаецца, многія з іх пройдуць пад зоркай сёлетняга юбіляра, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. 135-годдзе класіка наша краіна пачне адзначаць ужо сёння. Так, увечары ў Дзяржаўным літаратурным музеі паэта будзе дадзены пачатак сапраўднаму святочнаму марафону. У юбілейны год плануецца мноства праектаў, акцый, якія стануць данінай павагі і памяці аднаму з найлепшых нацыянальных паэтаў.

Ужо сёння святочныя мерапрыемствы распачне прэзентацыя партрэта Янкі Купалы работы рускага мастака Мікалая Паўлава, які перадасць у дар музею класіка старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» Сяргей Кандыбовіч.

Мяркуецца, што ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Купалаўскага года таксама возьмуць удзел міністр культуры Барыс Святлоў, прадстаўнікі дыпламатычных місій, пісьменнікі, навукоўцы, акцёры, музейныя супрацоўнікі.

Падчас урачыстасці ў выкананні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прагучаць вершы Янкі Купалы, а выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканаюць песні на яго словы.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Год Купалы. Пачатак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».