Вы тут

Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагранічнай групы наведалі дзіцячыя ўстановы


Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Ваеннаслужачыя Брэсцкай пагранічнай групы ў гэтыя дні наведалі некалькі дзіцячых устаноў. А для выхаванцаў Брэсцкага сацыяльнага прытулка і дзяцей, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем'ях абласнога цэнтра, была арганізаваная паездка ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза.


Пасля наведвання сядзібы галоўнага навагодняга персанажа дзеці паехалі на самую сапраўдную пагранічную заставу «Перароў». Там яны ўбачылі ваенную тэхніку, зброю, службовых сабак, пабывалі ў музеі баявой славы. Юных гасцей пачаставалі салдацкім абедам, а ў канцы праграмы яны атрымалі навагоднія падарункі.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы Брэсцкай пагранічнай групы Аляксандр КІСЛОЎ, гэта была не адзіная сустрэча вартавых мяжы з юнымі грамадзянамі. Супрацоўнікі аддзяленняў памежнага кантролю «Варшаўскі мост» і «Брэст-пасажырская станцыя» павіншавалі са святамі выхаванцаў Кобрынскага дзіцячага дома. А супрацоўнікі аддзяленняў памежнага кантролю «Макраны», «Хаціслаў», «Маларыта» прыбылі ў цэнтр карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі з віншаваннямі і падарункамі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: На заставе з салдацкай кашай

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.