Вы тут

Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан павіншаваў дзяцей з Раством


Усе дзеці, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні ў абласной дзіцячай бальніцы, атрымалі калядныя падарункі ад епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана.


Ён наведаў у тым ліку палаты ў рэанімацыйным аддзяленні, дзе блаславіў дзяцей і падтрымаў цёплымі словамі бацькоў, павіншаваў усіх са святам Раства Хрыстова:

— Свята Раства Хрыстова дорыць любоў старэйшага пакалення да малодшага, і сёння царква моліцца за гэтых дзяцей, каб Бог хутчэй даў ім акрыянне, каб яны прыйшлі ў свае сем'і і цешылі бацькоў. Гэта акрыянне і будзе, напэўна, цудам у іх жыцці.

Калядныя акцыі Гомельскай епархіі ў абласной дзіцячай клінічнай бальніцы сталі традыцыйнымі. Сёлета дзеці атрымалі ласункі, наборы цацак у гульнявыя пакоі, а таксама тэлевізар і DVD-прыстаўку ў кардыялагічнае аддзяленне.

У горадзе над Сожам прайшла і Архірэйская ёлка. Мерапрыемства сабрала ў Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек больш за 600 дзяцей, сярод якіх дзеці святароў, дзеці-сіроты, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, якія пражываюць у раёнах, найбольш пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС. Дзеці пабачылі спектакль і атрымалі калядныя падарункі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Цудоўны настрой

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.