Вы тут

"Адкрыты дыялог" "Навука і рэлігія" пройдзе ў Любані


12 студзеня ў Любані адбудзецца "Адкрыты дыялог" на тэму "Навука і рэлігія", арганізатарам якога выступае Любанскі раённы камітэт БРСМ. Мерапрыемства адбудзецца ў малой зале райвыканкама.


Фота: БЕЛТА

Актуальная дыскусія аб'яднае больш за трыццаць чалавек - прадстаўнікоў моладзі, якая працуе і вучыцца, а таксама з прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый раёна. У якасці экспертаў выступяць старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Статкевіч і благачынны Любанскага царкоўнай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга айцец Аляксандр. Вядучым дыялогу будзе галоўны рэжысёр Любанскага раённага цэнтра культуры і вольнага часу Ігар Мурленка, асноўным дакладчыкам - першы сакратар Любанскага раённага камітэта БРСМ Вольга Радчэня.

Ці сумяшчальная навука з рэлігіяй і ці магчыма аб'яднанне навуковага і рэлігійнага падыходаў для пошуку адказаў на выклікі нашага часу? Як навука і рэлігія ўплывае на сучасную моладзь? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць знайсці адказы ўдзельнікі "Адкрытага дыялогу".

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».