Вы тут

Дзеці «губляюць» дыягназ пасля рэабілітацыі ў «горадзе рамеснікаў»


Многія з тых, хто трапляе сюды на калясцы, падымаюцца на ногі, а некаторым пасля 18 гадоў нават здымаюць інваліднасць. Такі вынік, які можа здацца неверагодным тым, хто хоць штосьці чуў пра дыягназ ДЦП, з'яўляецца галоўнай мэтай спецыялістаў, якія працуюць у Рэспубліканскім цэнтры рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў.


Люд­мі­ла КАН­ДРА­ШО­ВА ве­дае ўсіх сва­іх дзя­цей і заў­зя­та пад­трым­лі­вае іх.  По­бач — 11-га­до­выя пры­га­жу­ні Лі­за ФІНЬ­КО і Ан­ге­лі­на ДО­РА­ША­ВА, якія тра­пі­лі  ў рэ­абі­лі­та­цый­ны цэнтр ужо пя­ты раз. Яны ка­жуць, што іх лю­бі­мая пра­цэ­ду­ра — ба­сейн.

Нядаўна калектыў рэабілітацыйнага цэнтра стаў адным з пяці лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

— Гэтая ўзнагарода — прызнанне на дзяржаўным узроўні сумеснай працы нашага цэнтра і ўсёй сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў падыходзе да рэабілітацыі дзяцей. У нас сцёртыя стэрэатыпы ўспрымання дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Мы маем цудоўную базу медыцынскай рэабілітацыі, рэалізуем сучасныя падыходы да сацыялізацыі дзіцяці-інваліда, паспяхова працуюць прафарыентацыйныя методыкі. Нашы выхаванцы займаюцца ў гуртках, ствараюць вырабы ў самых розных тэхніках. Многія пасля часта знаходзяць сваё месца ў жыцці як рамеснікі, — расказала Людміла КАНДРАШОВА, дырэктар ДУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў».

Тут праводзіцца комплексная медыцынская рэабілітацыя: механатэрапія, крыатэрапія, электрастымуляцыя, масаж, трэнажоры, што дае ўражваючыя вынікі. Мы на свае вочы бачылі, як дзеці ідуць, усміхаюцца і абавязкова вітаюцца з усімі дарослымі, якіх сустракаюць у сценах цэнтра.

А дзве маленькія прыгажуні па сакрэце паведамілі нам, што з нецярпеннем чакаюць чарговай дыскатэкі. Аднак галоўнае, як упэўнены спецыялісты, — гэта злучэнне ў адзіны комплекс трох напрамкаў рэабілітацыі: медыцынскай, сацыяльнай, а таксама псіхалагічнай і духоўнай (непадалёк знаходзіцца храм, куды водзяць выхаванцаў) дапамогі разам з прафарыентацыяй.

— Пры комплекснасці сістэмы мы распрацоўваем індывідуальны падыход да кожнага. Наша задача — вывесці дзіця-інваліда ў соцыум, — адзначыла дырэктар. — І нас падтрымліваюць у гэтым усе. Дзякуючы дзяржаве, рэабілітацыя дзяцей у цэнтры (як і пяціразовае харчаванне) бясплатная. Бізнесмены і проста нераўнадушныя людзі таксама дапамагаюць. А навукова-даследчы інстытут узброеных сіл Беларусі, які з'яўляецца шэфам цэнтра, побач з выхаванцамі ўвесь час.

Шас­ці­га­до­вы Дзя­ні­с Шпа­коў­скі ві­да­воч­на за­да­во­ле­ны кры­а­а­па­ра­там:  «Мне тут вель­мі па­да­ба­ец­ца. Я ўжо шос­ты раз пры­яз­джаю, і трэ­ці раз —  адзін, без та­ты».

— Да дзетак прыходзяць і курсанты, і палкоўнікі. Няхай нашы малыя ніколі не пойдуць служыць, аднак яны дакладна ведаюць, што такое гонар і годнасць, уменне трымаць слова, дасягаць пастаўленай мэты. З дапамогай начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Алега Белаконева мы набылі крыаапарат. Гэта быў адказ на яго ж пытанне: «Чым можа армія дапамагчы дзецям?» — смяецца Людміла Мікалаеўна.

Карэспандэнты «Звязды» на сабе паспрабавалі ўздзеянне гэтага вельмі эфектыўнага абсталявання.

— Дзецям мы тлумачым, што дзьмём на іх халодным фенам. Тэмпература паветра, якое кропкава падаецца на скуру дзетак, — 16—17 градусаў, але праз моцны напор ствараецца адчуванне лёгкага холаду, — расказала пра працу агрэгата Наталля ЗВЁЗДАЧКІНА, медсястра фізіятэрапеўтычнага аддзялення. — Хвілін праз пяць пасля працэдуры дзеці адчуваюць рэзкае цяпло, бо сасуды расшыраюцца, таму што да іх прылівае кроў. Мышцы атрымліваюць дадатковае сілкаванне і становяцца мяккімі, расслабляюцца, у іх знікае напружанне. А гэта тое, што трэба нашым дзеткам.

У цэнтры акумулююць усе новыя веды, якія з'яўляюцца ў свеце і могуць дапамагчы ў рэабілітацыі маленькіх пацыентаў. Кожны педагог тут цікавы не толькі як асоба, а і як рукадзельнік — яны ўмеюць рабіць літаральна ўсё. Самі спецыялісты жартуюць, што тут у іх горад рамеснікаў. Займаюцца валеннем шэрсці, вырабамі са скуры, пяску, гліны, гіпсу, дэкупажам.

Прыязджаюць малыя сюды ў залежнасці ад паказанняў урачоў, бывае што і некалькі разоў у год. Бацькам ці апекунам, якія суправаджаюць іх, гасцініцу пры цэнтры бясплатна могуць выдзеліць толькі раз у год. Дарэчы, з імі псіхолаг таксама праводзіць асобную работу, каб дапамагчы зразумець тое, што адбываецца з дзецьмі.

За­ня­ткі ма­ля­ван­нем, аплі­ка­цы­яй, вы­ра­за­ннем з па­пе­ры  так­са­ма пры­но­сяць азда­раў­лен­чы эфект.

Асаблівы падыход да рэабілітацыі ствараюць дзецям, якія паступілі ў навучальныя ўстановы да 18 гадоў. Зараз тут знаходзяцца, напрыклад, студэнты Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі.

— Мы стараемся адсочваць дасягненні ўсіх нашых дзетак, а ў будучым хочам устанавіць новую праграму, каб на яе падставе даваць малым рэкамендацыі па навучальных установах, працаўладкаванні і месцы жыхарства. Каб не толькі прывіць ім навыкі прафесіі, але і ўдзельнічаць у іх далейшым жыцці.

Ірына СІДАРОК

sіdarok@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.