Вы тут

Рэцэпты нядрэнных альтэрнатыў глінтвейну


Глінтвейн, мабыць, самы папулярны напой, які сагравае. Каб разнастаіць сваё сагравальнае меню, яго можна замяніць нядрэннымі альтэрнатывамі.


«Гарачы яблык»

Калядны чэшскі напой.

Спатрэбіцца: апельсін — 1 шт., вада — 100 мл, гваздзіка — 7 шт., карыца — 1 палачка, перац духмяны — 7 шт., цукар — 1 ч. л., сок яблычны — 500 мл.

Здымаем цэдру з паловы апельсіна. З мякаці выціскаем сок. У каструлю выліваем яблычны сок, ваду, кладзём карыцу, гваздзіку і перац. Даводзім да кіпення.

Дадаём цэдру і цукар. Трымаем на слабым агні каля 2 хвілін. Уліваем апельсінавы сок і знімаем з агню. Пераліваем напой у тэрмас ці пакідаем у каструлі, накрыўшы ручніком на 10 хвілін. Разліваем гарачым па кубках праз сітца і ўпрыгожваем яблыкам і апельсінам.


Глег

Традыцыйны скандынаўскі калядны і наогул зімовы напой.

Спатрэбіцца: бруснічны або чарнічны сок — 500 мл, чырвонае віно — 750 мл, карыца — 3 палачкі, гваздзіка — 8—10 шт., кардамон — 1 ч. л., імбір і цукар — на смак.

Пакладзіце вострыя прыправы ў сок і варыце каля дзесяці хвілін, потым працадзіце. Уліце ў напой віно і крыху падагрэйце. Дадайце цукар, разліце па шклянках і дадайце ў кожную крыху разынак і міндальных пялёсткаў.


Гарачае піва

Напой, традыцыйны для Скандынавіі, Прыбалтыкі і Польшчы.

Спатрэбіцца: яблык — 2—3 шт., цёмнае піва — 400 мл, імбір, мускатны арэх, цукар — на смак.

Спячыце яблыкі ў духоўцы або мікрахвалёўцы, ачысціце і разатрыце ў пюрэ. Раскладзіце па шклянках. Нагрэйце піва да 70—80 градусаў, дадайце вострыя прыправы, цукар і старанна размяшайце. Напой гатовы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.