Сёлета Беларусь і Куба могуць выйсці на якасна новы ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Херарда Суарэс Альварэс.
Пасол звярнуў увагу, што Беларусь актыўна супрацоўнічае з Кубай у сферы аховы здароўя. Пасля паспяхова праведзеных у Мінску клінічных выпрабаванняў кубінскага прэпарата супраць сіндрому дыябетычнай ступні «Эберпрот-П», які не мае аналагаў у свеце, ён стаў прымяняцца для лячэння пацыентаў у беларускіх бальніцах на нацыянальным узроўні. Акрамя таго, кубінскі бок экспартуе ў нашу краіну іншую біятэхналагічную прадукцыю — напрыклад, вакцыну супраць гепатыту Б.
На думку кубінскага дыпламата, у 2017 годзе, акрамя работы ў дзеючых напрамках, неабходна заняцца паглыбленнем і пашырэннем двухбаковага парадку дня, які закране праекты ў іншых галінах, такіх як прамысловасць, сельская гаспадарка і навука. Па словах спадара Херарда Суарэса Альварэса, навука і тэхналогіі — менавіта тая вобласць, у якой мы можам умацаваць наша супрацоўніцтва, прымаючы пад увагу той факт, што 2017 год у Беларусі абвешчаны Годам навукі.
«Мы лічым, што створаны ўсе ўмовы для якаснага пераходу на новы ўзровень у нашых двухбаковых адносінах, — падкрэсліў Херарда Суарэс Альварэс. — І мы зможам найлепшым чынам выкарыстаць усе існуючыя магчымасці ў рамках выдатнай палітычнай волі абодвух урадаў».
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.