Вы тут

Сталічны рэгіён «прырасце» амаль на мільён м2


А за бюджэтныя сродкі плануецца ўзводзіць толькі эканамічныя праекты.


Сёлета ў краіне плануецца ўзвесці 3,5 мільёна квадратных метраў жылля. Больш за ўсё будзе пабудавана ў Мінскай вобласці — 972 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы. У сталіцы плануюць узвесці 644 тысячы «квадратаў». А менш за ўсё новых кватэр атрымаюць жыхары Віцебскай вобласці, дзе пабудуюць усяго 251 тысячу квадратных метраў. Спецыялісты падлічылі, што ў найбліжэйшыя два гады ў краіне будзе здадзена каля 7 млн квадратных метраў жылля.

Стаўка на шматдзетных

Адпаведнай пастановай урада прадугледжана будаўніцтва ў 2017 годзе жылых дамоў (кватэр) для 4 329 шматдзетных сем'яў. Менавіта гэта катэгорыя насельніцтва сёлета будзе атрымліваць ільготныя крэдыты на будаўніцтва ў першую чаргу. Узвядзенне арэнднага жылля на гэты год плануецца ў аб'ёме 114,62 тысячы квадратных метраў. Праўда, у сталіцы за гэты час разлічваюць здаць толькі каля 7 тысяч «квадратаў» арэнднага жылля. У гарадах-спадарожніках — Жабінцы (Брэсцкая вобласць) і Скідзелі (Гродзенская вобласць) — плануецца пабудаваць адпаведна 4 тысячы і 6,6 тысячы квадратных метра.

Мяркуецца, што крэдытныя рэсурсы банкаў, якія накіроўваюцца сёлета на фінансаванне жыллёвага будаўніцтва (без уліку затрат на інфраструктуру), складуць 245,31 млн рублёў. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва даручана забяспечыць выкананне заданняў на 2017 год па ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў ва ўстаноўленых аб'ёмах, а таксама па стварэнні зачыну пад праграму жыллёвага будаўніцтва на 2018 год.

Зборныя домікі для індывідуальнага будаўніцтва

Таксама Саўмін рэкамендуе гэтым структурам прыняць меры па стрымліванні росту кошту будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў праз механізм выкарыстання праектаў (серый) эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцяў, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва. Пры фарміраванні праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва (узвядзенне, рэканструкцыю) жылых памяшканняў даручана максімальна ўжываць праекты такіх дамоў у буйнапанэльным выкананні, а таксама аказваць усебаковае садзейнічанне грамадзянам у будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў, у тым ліку шляхам пашырэння асартыменту прадукцыі індустрыяльнага домабудавання для выкарыстання ў індывідуальным жыллёвым будаўніцтве. Камбінатам буйнапанэльнага домабудаўніцтва прапануецца больш актыўна ствараць сістэму паслуг па будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў, аказанні дапамогі ў забеспячэнні будаўнічымі матэрыяламі.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».