Вы тут

«Чаргавікам» дадуць даступныя крэдыты


Белаграпрамбанк плануе ўжо вясной пачаць выдачу так званых паўільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, паведаміў намеснік старшыні праўлення банка Віталь КРУК.


Ён удакладніў, што грошы будуць выдавацца патэнцыйным жыхарам шматкватэрных дамоў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Агульны аб'ём плануемага крэдыту па гэтай лініі будзе адпавядаць памеру леташняга траншу — 10 млн рублёў. «Я думаю, што дзесьці з вясны пойдзе крэдытаванне», — растлумачыў Віталь Крук. Намеснік старшыні праўлення адзначыў, што ў мінулым годзе такія крэдыты былі запатрабаваныя ў грамадзян. «Іх разабралі літаральна за тры месяцы», — падкрэсліў ён. Стаўка па такіх крэдытах сёлета складзе 13,5% гадавых (стандартная стаўка банка мінус палова стаўкі рэфінансавання).

Нагадаю, што сёння крэдыты пад будаўніцтва жылля на агульных падставах камерцыйнымі банкамі выдаюцца людзям пад 20—25% гадавых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?