Вы тут

Стартаваў адкрыты публічны конкурс «Трыумф. Героям спорту»


Стартаваў адкрыты публічны конкурс «Трыумф. Героям спорту», кожны балельшчык можа ўнесці свой уклад у вызначэнне самых дастойных спартсменаў і трэнераў двух апошніх гадоў.


Найлепшых атлетаў і настаўнікаў жыхары краіны змогуць выбіраць да канца студзеня. Удзельнікамі сёлетняга конкурсу сталі спартсмены і спартсменкі, якія дамагліся ў 2015—2016 гадах значных вынікаў на буйных міжнародных спаборніцтвах.

З 10 па 31 студзеня сярод аматараў спорту праводзіцца папярэдняе галасаванне за прэтэндэнтаў на званне лаўрэатаў конкурсу па намінацыях: «Лепшая каманда», «Лепшы трэнер», «Лепшы спартсмен» і «Лепшая спартсменка». Галасаванне ажыццяўляецца на афіцыйнай старонцы конкурсу ў інтэрнэце. Ахвотныя таксама змогуць прагаласаваць пры дапамозе друкаваных бюлетэняў, якія размешчаны на сайтах арганізатараў: Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Журы конкурсу вызначыць лаўрэатаў яшчэ па чатырох намінацыях: «За волю да перамогі», «Прарыў года», «Вынік года» і «Самы яркі спартыўны момант».

Фіналам конкурсу стане цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў, якая будзе суправаджацца гала-канцэртам з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

Нагадаем, «Трыумф. Героям спорту» з'яўляецца пятым падобным праектам. Раней конкурсы праводзіліся ў 2007, 2008, 2010, 2012 і 2014 гадах. У 2008 годзе арганізатары прынялі рашэнне зрабіць конкурс традыцыйным і рэалізоўваць праект раз у два гады, падводзячы вынікі алімпійскага сезона. З 2016 года сталі ўлічвацца вынікі двух апошніх гадоў. Такім чынам, ахопліваецца ўвесь перыяд выступленняў беларускіх спартсменаў і ўсе іх дасягненні.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Галасуй за лепшых

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.