Вы тут

“Ёлка жаданняў” адбудзецца ў Брэсце для анкалагічна хворых дзетак


Дабрачынная акцыя “Ёлка жаданняў", ідэйным натхняльнікам якой традыцыйна выступае Брэсцкая абласная арганізацыя БРСМ, адбудзецца 13 студзеня ў 11.00 у Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.


Фота: bezformata.ru

Удзельнікамі самой добрай маладзёжнай акцыі Брэстчыны стануць 15 анкалагічна хворых дзяцей. Яны напісалі лісты Дзеду Марозу з самымі запаветнымі жаданнямі.

Чырвоныя рукавічкі з лістамі дзяцей - сімвал рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА "Цуды на Каляды", у рамках якой праводзіцца “Ёлка жаданняў”, упрыгожылі зялёную прыгажуню яшчэ 14 снежня.

У лістах малодшыя хлопчыкі і дзяўчынкі пішуць пра тое, што захапляюцца творчасцю, любяць збіраць лега, маляваць, вышываць і рабіць вырабы з газетных трубачак. Старэйшыя  мараць атрымаць сучасныя гаджэты, каб мець стасункі са сваімі сябрамі ў сацыяльных сетках. Да прыкладу, дзевятнадцацігадовая Анюта Ляўковіч, якая 10 гадоў вучылася на даму, напісала на чароўнай рукавічкі, што марыць пабываць на спектаклі з удзелам яе любімага акцёра Сяргея Бязрукава. Але пакуль што гэта немагчыма, таму спадзяецца атрымаць новы відэаплэер для прагляду творчых работ свайго куміра.

Самае галоўнае, што ў кожным лісце дзеці жадаюць усім моцнага здароўя, надзейных і верных сяброў, міру і дабрабыту!

Каля “Ёлкі жаданняў” хлопчыкаў і дзяўчат чакаюць доўгачаканыя падарункі, песні, гульні і карагоды з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі персанажамі. А фота на памяць з казачнымі героямі, салодкі стол, творчыя майстэрні дапамогуць зрабіць свята па-сапраўднаму чароўным.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.