Вы тут

У дэкрэт аб «утрыманцах» унесены карэктывы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт №1, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 г. №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Дэкрэтам удакладнены пералік перыядаў дзейнасці, на працягу якіх грамадзяне прызнаюцца тымі, хто ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

Так, да асоб, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, аднесены грамадзяне ў перыяд іх знаходжання ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, праходжання імі альтэрнатыўнай службы, прымянення да іх прадугледжаных заканадаўчымі актамі мер па гарантаванні бяспекі, якія не дазвалялі ім удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку беспрацоўных або якія навучаюцца па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, будуць прызнавацца тымі, хто ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, толькі пры адсутнасці ўстаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва, а асобы, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, — пры ўмове, што дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

Таксама за мясцовымі Саветамі дэпутатаў або па іх даручэнні за мясцовымі выканаўчымі або распарадчымі органамі замацоўваецца права вызваляць грамадзян ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Улічваючы неабходнасць дадатковага ўдакладнення пераліку асоб, якім належыць выплаціць збор за 2015 год з улікам прадугледжаных дэкрэтам змяненняў, тэрмін накіравання падатковымі органамі паведамленняў плацельшчыкам збору пераносіцца з 1 лістапада 2016 года на 20 студзеня 2017 года, а тэрмін выплаты збору — з 1 снежня 2016 года на 20 лютага 2017 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.